Кабуга быў галоўным спонсарам прапагандысцкага «Радыё тысячы пагоркаў», якое заклікала да забойстваў прадстаўнікоў племя тутсі. Акрамя таго, ён фінансаваў праўрадавае апалчэньне, якое чыніла генацыд.
Кабуга, якому зараз 89 гадоў, быў адным з найбагацейшых людзей Руанды. Заснаванае ім «Радыё тысячы пагоркаў» займалася распальваньнем нянавісьці да племені тутсі (тутсі і хуту — два асноўныя этнасы, якія насялялі Руанду). Апроч заклікаў зьнішчыць усіх тутсі, радыё распаўсюджвала імёны і зьвесткі аб месцазнаходжаньні людзей, якіх патрабавала забіць у першую чаргу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што бывае, калі СМІ вучаць ненавідзець. Тлумачым на прыкладзе генацыду ў РуандзеПасьля 1994 году Кабуга зьбег з краіны і жыў па падробленых дакумэнтах спачатку ў Афрыцы, затым у Францыі. У 1997 годзе Міжнародны трыбунал па Руандзе прадʼявіў яму абвінавачаньні ў падбухторваньні да генацыду і злачынствах супраць чалавечнасьці. Кабуга хаваўся 23 гады і быў арыштаваны ў 2020 годзе ў Парыжы.
Падчас генацыду тутсі ў Руандзе было зьнішчана, паводле розных ацэнак, ад 500 тысячаў да 1 мільёна мужчын, жанчын і дзяцей. Гэта прыкладна тры чвэрці насельніцтва тутсі. Таксама былі забітыя шматлікія хуту, якія хавалі ў сябе тутсі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці магчымы на Захадзе суд над Лукашэнкам? Экспэрты пра канфэрэнцыю ў Нюрнбэргу