Кіраўніца арганізацыі Аляксандра Матвійчук на пытаньні журналістаў Радыё Свабода адказала, што яшчэ не было часу абмеркаваць гэта з калегамі.
«Ва Ўкраіне шмат праблем, якія трэба вырашаць грашыма. Мы параімся з камандай, з нашым кіраваньнем, і знойдзем найлепшы варыянт выкарыстаньня гэтых грошай для дапамогі людзям», — адказала яна падчас прэс-канфэрэнцыі.
У той жа час Матвійчук расказала пра свае чаканьні ад атрыманьня прэміі.
«Мы вельмі спадзяёмся выкарыстоўваць усе магчымасьці, якія дае гэтая пляцоўка, для некалькіх рэчаў: для вызваленьня ўсіх палонных вайскоўцаў і цывільных, стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць Пуціна, Лукашэнку і іншых ваенных злачынцаў да адказнасьці», — адзначыла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца Нобэлеўскага камітэту патлумачыла, як выбіралі ляўрэатаў прэміі міруТаксама кіраўніца «Цэнтра грамадзянскіх свабодаў» паведаміла, што Ўладзімір Зяленскі яшчэ не павіншаваў іх з Нобэлеўскай прэміяй. У той жа час сказала, што яна з калегам якраз вярталася з выправы, калі стала вядома аб прысуджэньні ім прэміі. Таму многія маглі не датэлефанавацца.
«Прэзыдэнт краіны пакуль нас не павіншаваў, калі б нават хто-небудзь з прадстаўнікоў улады нам учора тэлефанаваў, ён ці яна не дазваніліся б. Таму мы пачакаем» — расказала Матвійчук.
Ініцыятыва «Трыбунал для Пуціна», створаная арганізацыяй ЦГС, задакумэнтавала больш за 21 тысячу эпізодаў ваенных злачынстваў, паводле зьвестак арганізацыі. Цяпер ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру патрабуюць стварыць міжнародны трыбунал, які дапаможа прыцягнуць да адказнасьці ваенных злачынцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Бяляцкі, трэці ў гісторыі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за кратаміНобэлеўскі камітэт абвясьціў 7 кастрычніка, што Нобэлеўскую прэмію міру 2022 года прысуджаюць праваабаронцу Алесю Бяляцкаму зь Беларусі, заснавальніку праваабарончага цэнтру «Вясна», украінскай праваабарончай арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабод» і расейскай арганізацыі «Мемориал».
Нобэлеўскі камітэт зазначыў, што прэмію ўручылі за тое, што ўсе яны «прыклалі выбітныя намаганьні, каб задакумэнтаваць ваенныя злачынствы, парушэньні правоў чалавека і злоўжываньне ўладай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Схіляюся перад мужнасьцю Алеся Бяляцкага». Рэакцыя на прэмію ў сьвецеЖузэп Бурэль: Эўразьвяз вітае прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму«Мы плакалі ад шчасьця і скакалі» — беларускія праваабаронцы пра Нобэлеўскую прэмію для Алеся Бяляцкага«Маральны аўтарытэт, чые каштоўнасьці бясспрэчныя». Што трэба ведаць пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся БяляцкагаБайдэн: Алесь Бяляцкі ніколі не адступаў ад патрабаваньня дэмакратычных свабодаў, якіх заслугоўвае беларускі народ