У 2022 годзе ў фінале конкурсу перамог украінскі гурт Kalush Orchestra зь песьняй «Стэфанія», і ў 2023 годзе імпрэза мелася прайсьці ва Ўкраіне. Аднак з прычыны поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Эўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) вырашыў перадаць права правядзеньня конкурсу Вялікабрытаніі, прадстаўнік якой — Сэм Райдэр — зь песьняй Space man заняў другое месца.
Арганізатары тады адзначалі, што пасьля праведзенага аналізу супольна зь іншымі спэцыялістамі яны «са шкадаваньнем» прыйшлі да высновы, што бясьпека, неабходная для правядзеньня конкурсу, не гарантаваная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ня будзе праводзіць «Эўравізію-2023», так вырашылі арганізатарыПрадстаўнікі Лівэрпулю заявілі, што конкурс на арэне M&S Bank Arena, якая зьмяшчае 11 тысяч гледачоў, будзе праводзіцца «ад імя Ўкраіны». Апошні раз Вялікабрытанія прымала «Эўравізію» ў 1998 годзе ў Бірмінгэме.
У 2022 годзе конкурс праходзіў у італьянскім Турыне. У жывым этэры шоў глядзелі каля 160 мільёнаў тэлегледачоў па ўсім сьвеце. Тады Расея ня брала ўдзел у «Эўравізіі» — арганізатары конкурсу прынялі рашэньне дыскваліфікаваць краіну з прычыны поўнамаштабнага ўварваньня расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіну. Апрача Расеі была дыскваліфікаваная і Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінцы з Kalush Orchestra перамаглі ў «Эўравізіі». Яны заклікалі выратаваць Марыюпаль і «Азовсталь»