Як адзначыў старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, «яна сустрэлася з двума прэзыдэнтамі — Сэнату і Нацыянальнай Асамблеі, людзьмі, якія вызначаюць палітыку Францыі, якія задаюць прыярытэты. Сустрэчы адбыліся пасьля выбараў, цяпер фармуюцца камітэты, і вельмі важна, што будзе створаная група па сувязях зь Беларусьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская пачала візыт у Францыю сустрэчай з кіраўніцай урадуПаводле Вячоркі, упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі ў францускім парлямэнце будзе створаны не камітэт па сувязях з «лукашэнкаўскім парлямэнтам, а будзе група па супрацы зь беларускай дэмакратычнай супольнасьцю». І галоўны вынік сустрэчы з прэзыдэнтам Нацыянальнай асамблеі, што такая група паўстане, і мы зрабілі ўсё, каб як мага больш дэпутатаў туды ўступіла, падкрэсьліў ён. «Калі падзе дыктатура Лукашэнкі, яна стане ўжо афіцыйнай групай супрацы ў парлямэнце».
Прэзыдэнт Сэнату Жэрар Ляршэ даў дабро на «ўсынаўленьне» францускімі сэнатарамі палітычных вязьняў. Сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч будзе адказваць за вызначэньне, які сэнатар над кім возьме шэфства. Паводле Франка Вячоркі, таксама дасягнутая дамоўленасьць, што прэзыдэнт Ляршэ пашукае магчымасьць даць беларускім дэмсілам статус у ПАРЭ.
«Мэтар за мэтрам мы выбіваем у Лукашэнкі глебу з-пад ног, на якой ён і Макей могуць сваю антыбеларускую палітыку праводзіць», — лічыць Вячорка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала стварыць альянс Беларусь-Украіна і ўмацоўваць міжнародную кааліцыюЗь міністаркай замежных спраў Ціханоўская абмяркоўвала дваццаць пунктаў — вялікія і драбнейшыя. Гаварылі пра асобны санкцыйны пакет за саўдзел Лукашэнкі ў вайне і за рэпрэсіі. Сярод іншых тэмаў — праца франка-беларускага цэнтру, які пераехаў у Вільню, стыпэндыі для беларускіх студэнтаў, стыпэндыі для культурных дзеячоў.
Паводле Франка Вячоркі, зь міністаркай замежных справаў гаварылі пра пытаньне прызнаньня і і непрызнаньня. Паводле яе, гэты візыт афіцыйны, бо Францыя не камунікуе з Лукашэнкам.
«Ёсьць жаданьне дапамагчы, ёсьць разуменьне, што беларусы і рэжым — гэта розныя рэчы. Паўсюль папярэдзілі, каб ня ўводзілі візавых банаў. Гэта глупства з абмежаваньнем беларусаў, якое нікому не дапамагае», — лічыць Вячорка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы Дудам. Пра што гаварыліНа сустрэчы з дэпутатамі беларуская каманда абмяркоўвала ў тым ліку і моўнае пытаньне. Дэпутаты вельмі хочуць пакінуць назву краіны толькі як Беларусь і зьбіраюцца правесьці адпаведную кампанію.
Сьвятлана Ціханоўская падчас усіх сустрэчаў прадстаўляла пераходны Аб’яднаны кабінэт і прасіла ўрадоўцаў супрацоўнічаць зь ім. «Мы не дамагаемся юрыдычнага прызнаньня, дэ-факта прызнаньне будзе ў рабочым парадку адбывацца», — кажа Вячорка.
У амбасадзе ЗША ў Францыі Ціханоўская атрымае ўзнагароду Джорджтаўнскага інстытуту жанчын, міру і бясьпекі. Гэта яе чацьвёрты візыт у Парыж.