Да гэтага часу Рагожнік быў генэральным дырэктарам «Менскага маторнага заводу». Свабода паглядзела, што вядома пра чыноўніка.
Афіцыйнае месца нараджэньня міністра — Гомель. Але, паводле нашых крыніц, сям’я ў гэтым абласным цэнтры не жыве вельмі даўно, усе перабраліся ў Менск.
«Аляксандар зь няпростай сям’і», — сказалі Свабодзе.
Справа ў тым, што бацька чыноўніка Мікалай Рагожнік у свой час быў дырэктарам унітарнага прадпрыемства «Горзаб», што ў падпарадкаваньні Менгарвыканкаму.
«Новы дырэктар УП „Горзаб“ Рагожнік у вельмі цяжкім становішчы. „Вешаць“ на сябе ўсю адказнасьць за камэрцыйную дзейнасьць сваіх папярэднікаў у сытуацыі чарговага „антыкарупцыйнага абвастрэньня“ ў вярхах вельмі небясьпечна. Але і пляну выхаду з крызісу не падрыхтавана», — пісаў у 2003 годзе ў «Белгазеце» Яраслаў Раманчук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўчанка заявіў, што праблема расейскага падаткавага манэўру разьвязаная. Што Менск аддаў узаменУ 2006 годзе Мікалай Рагожнік узначальвае прыватнае прадпрыемства «Амкадор-Белвар», якое займаецца вытворчасьцю радыёвымяральнай апаратуры, мэдычных прыбораў, батарэй і бытавой тэхнікі. Гэтае прадпрыемства паўстала на базе колішняга «Менскага прыборабудаўнічага заводу».
Бацька новага міністра цяпер на пэнсіі, але па сёньня наведвае розныя ўрачыстыя сходы з нагоды юбілею таго ці іншага прадпрыемства.
Малодшага брата Аляксандра Рагожніка таксама завуць Мікалай, як і бацьку. Брат маладзейшы, яму 39 гадоў. У 2020 годзе Мікалая Рагожніка-малодшага прызначылі намесьнікам дырэктара Дэпартамэнту прамысловай палітыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія, зьвязаная з сынам Шэймана, трапіла ў скандал з золатам у ЗымбабвэМікалай Рагожнік папрацаваў у апараце Савету міністраў, дзе курыраваў прамысловасьць. Увесь 2014 год адпрацаваў у «Беллеспаперпрамэкспарце» дырэктарам. Ад 2014 да 2017 году быў намесьнікам старшыні «Беллегпраму». А з 2017 да 2020 году ўзначальваў Упраўленьне разьвіцьця вытворчага патэнцыялу ў Адміністрацыі прэзыдэнта.
Акаўнт Мікалая Рагожніка-малодшага ў інстаграме закрыты. Адметна, што на аватарцы ў яго стаіць карабель з расейскім сьцягам. Таксама брат міністра зарэгістраваны ў сацсетцы «Мой мир», там ужо фота дзяржаўнага чырвона-зялёнага сьцяга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне суд скасаваў арышт рахункаў кампаніі, зарэгістраванай на дачку ўласьніка «Санта Брэмар»Што тычыцца самога міністра, то ён скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Бухгальтарскі ўлік». Потым праходзіў службу ва ўнутраных войсках.
У 1998-1999 гадах Рагожнік нядоўга папрацаваў міліцыянтам, ён быў опэрам у Партызанскім РУУСе Менску, сышоў па ўласным жаданьні. Пасьля гэта перайшоў на працу інспэктарам аддзелу на Гомельскай мытні.
У 2005 годзе супраць Рагожніка завялі крымінальную справу, гэтымі зьвесткамі са Свабодай падзяліліся «Кібэрпартызаны». Прадпрыемства «Герпласт» (займаліся цеплаізаляцыяй), якое ўзначальваў Рагожнік, атрымала крэдыт ад «Парытэтбанку» ў памеры 50 мільёнаў беларускіх рублёў (па тагачасным курсе больш за 23 тысячы даляраў). Крэдыт быў атрымаў па падробных дакумэнтах. Адбыўся суд, на якім будучы міністар не атрымаў турэмнага тэрміну, бо ў базе няма зьвестак.
Аляксандар Рагожнік папрацаваў у Міністэрстве энэргетыкі, у Адміністрацыі Ленінскага раёну Менску. Ад 2011 да 2018 году ўзначальваў прадпрыемства «Оптаэлектронныя сыстэмы». У 2018 стаў генэральным дырэктарам Менскага маторнага заводу. На апошнім месцы працы часта зьяўляўся на фатаздымках разам з тагачаснымі міністрам прамысловасьці Пятром Пархомчыкам і віцэ-прэм’ерам Юрыем Назаравым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дасьледаваньне Associated Press і Frontline: Расея зарабіла на продажы выкрадзенага ва Ўкраіне збожжа паўмільярда даляраўУ 2021 годзе Рагожнік атрымаў дзяржаўную прэмію за дасягненьні ў галіне якасьці. Ключавым рынкам на пачатку 2022 году для свайго заводу Рагожнік называў Расею. Але пры гэтым адзначаў, што пастаўкі ва Ўкраіну цягам 2021 году ўзрасьлі ў 1,6 раза.
«Няхай баяцца санкцый тыя, хто іх прыдумляе», — казаў ён дзяржаўнаму агенцтву БелТА.
Што да асабістага жыцьця, то Аляксандар Рагожнік жанаты другі раз. Ад першага шлюбу ў яго ёсьць ужо дарослая дачка.