Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку Сяргей Далідовіч.
Сяргей Далідовіч – пераможца этапу Кубка сьвету, адзіны ў гісторыі лыжнік, які ўдзельнічаў у сямі Алімпіядах і ў 12 запар чэмпіянатах сьвету. Спартовец скончыў карʼеру ў 2018 годзе і працаваў трэнэрам. У 2021 ягоную дачку Дарʼю беларуская фэдэрацыя лыжных гонак адхіліла ад удзелу ў спаборніцтвах і зборах, празь месяц у спартоўкі адклікалі ліцэнзію, безь якой яна ня можа ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі лыжнага спорту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У спорце поўны заняпад». Лыжнік Сяргей Далідовіч — аб ад’езьдзе з Беларусі17-гадовая лыжніца паведаміла, што прычынай адхіленьня сталі палітычныя погляды бацькі. Ён выходзіў на мітынгі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020. Сяргей Далідовіч расказваў, што пасьля гэтага на ўдзел лыжнікаў, якіх ён трэніраваў, і яго самога была накладзеная негалосная забарона на допуск да спаборніцтваў за мяжой.
У пачатку 2022 Сяргей з дачкой зьехалі ў Польшчу. Тут Дарʼя пачала займацца біятлёнам, дзе адразу ж паказала высокія вынікі. «А засталася б Дарʼя ў Беларусі – на спорце можна было б ставіць крыж», – расказваў бацька журналістам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Reuters: Беларуская лыжніца Дар'я Далідовіч уцякла з краіны