Па факце арганізацыі масавага мерапрыемства ў менскім гандлёва-забаўляльным цэнтры Dana Mall завялі крымінальную справу. Сьледчы камітэт адзначыў, што «была спынена праца арганізацый і прадпрыемстваў, разьмешчаных непасрэдна каля ГЦ, абцяжараны рух транспартных сродкаў і выхады станцыі мэтро, а бясьпека наведвальнікаў не была забясьпечана».
Дазволу на правядзеньне мерапрыемства ў Менгарвыканкаме арганізатары, як высьветлілася, не атрымлівалі.
У суботу, 24 верасьня, у Dana Mall сабраўся натоўп падлеткаў і моладзі, якія прыйшлі на сустрэчу з расейскай 12-гадовай блогеркай Міланай Хаметавай.
Здарыўся інцыдэнт зь ліфтам, які праўдападобна, зваліўся зь невялікай вышыні, у выніку чаго пацярпелі людзі. На месцы працавалі брыгады мэдыкаў. Абышлося без ахвяраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК заявіў, што пяцёра дзяцей пацярпелі ў цісканіне ў менскім гандлёвым цэнтры Dana Mall ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Dana Mall у Менску захрас ліфт, дзе ехалі 20 чалавек. Працуюць мэдыкі