Грамадзянін Украіны Максім Крывоша, які ў ліпені 2020 году захапіў у Луцку аўтобус з двума дзясяткамі пасажыраў, асуджаны на 13 гадоў пазбаўленьня волі.
Як паведаміў прэсавы цэнтар Службы бясьпекі Ўкраіны, суд прызнаў украінца вінаватым у ажыцьцяўленьні тэрарыстычнага акту, захопе закладнікаў і аўтобуса, незаконным выкарыстаньні зброі і замаху на жыцьцё супрацоўніка праваахоўнага органу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўкраінскім горадзе Луцку ўзброены чалавек захапіў аўтобус з пасажырамі і адкрыў страляніну21 ліпеня 2020 году ў Луцку, цэнтры Валынскай вобласьці Ўкраіны, невядомы чалавек захапіў аўтобус, у якім знаходзілася каля двух дзясяткаў пасажыраў. Мужчына забарыкадаваўся ў аўтобусе і зрабіў некалькі стрэлаў. Празь некалькі гадзін яго затрымалі, ахвяр сярод закладнікаў удалося пазьбегнуць.
Свой учынак злачынца патлумачыў незадаволенасьцю сыстэмай ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне арыштавалі рахункі і маёмасьць кампаніі, якая ва ўмовах вайны купляла трактары ў Беларусі