Больш за ўсё затрыманых у Маскве і Санкт-Пецярбургу — 536 і 478 чалавек адпаведна. У Екацярынбурзе 48 затрыманых, у Пермі — 30. «ОВД-Инфо» ўдакладняе, што ў Екацярынбурзе вядома як мінімум аб адной крымінальнай справе.
У іншых гарадах Расеі акцыі ў асноўным былі нешматлікімі. Пры гэтым паліцыя дзейнічала жорстка: да мірных пратэстоўцаў ужывалі гвалт, у Пецярбургу людзей білі дубінкамі, адзначае выданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тысячы мужчын кінуць у мясарубку вайны». У Расеі абвясьцілі ўсеагульную акцыю пратэсту супраць абвешчанай Пуціным мабілізацыіРасейскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што адразу ў некалькіх маскоўскіх аддзяленьнях паліцыі затрыманым на акцыі пратэсту супраць мабілізацыі ўручылі позвы ў ваенкамат.
Тэлеграм-канал «Вот так» піша, што затрыманых прымушалі падпісваць позвы ў АУС «Сакаліная Гара». Там знаходзіўся вайсковы камісар, расказала жонка аднаго з затрыманых; яго таксама прымусілі падпісаць позву.
Пазьней яна паведаміла «Медиазоне», што яе мужа адпусьцілі з АУС.
«Яму асабіста ўручаў [падарунак] камісар. На відэа яны здымалі, як яны ўручаюць яму позву, і казалі, што ён ня можа не прыняць яе, таму што ён грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі і абавязаны зьявіцца заўтра ў камісарыят», — удакладніла яна.
Фота адной з позваў апублікаваў сябра партыі «Яблоко» Кірыл Ганчароў. Паводле яго, яно зроблена ў АУС Мажайскага раёну.
«Позвы ўручылі затрыманым у АУС Сакаліная гара і Любліна. У АУС па раёне Марфіна зайшоў чалавек у цывільным, які кажа, што зараз будзе ўручаць позвы. Да АУС па раёне праспэкт Вярнадзкага, паводле інфармацыі затрыманых, прыехалі супрацоўнікі ваенкамата», — гаворыцца ў паведамленьні.