Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын прэс-сакратара Пуціна адмовіўся ісьці ў ваенкамат на прапанову папулярнага расейскага Youtube-каналу


Вядучыя Youtube-каналу «Папулярная палітыка» ў сераду ў прамым эфіры датэлефанаваліся да людзей, якія, як яны сьцьвярджаюць, даводзяцца блізкімі сваякамі высокапастаўленых чыноўнікаў Расеі.

Прадстаўляючыся супрацоўнікамі ваенкамату, яны прапаноўвалі сваім суразмоўцам зьявіцца на прызыўныя пункты ў рамках мабілізацыі.

Абанэнт, якога прадставілі як Мікалая, сына прэсавага сакратара прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Пяскова, адмовіўся прыйсьці ў ваенкамат. «Калі вы ведаеце, што я спадар Пяскоў, вы павінныя разумець, наколькі гэта не зусім правільна, каб я там знаходзіўся», — заявіў ён і паабяцаў «вырашыць гэтае пытаньне на іншым узроўні».

Абанэнт Аляксей Мішусцін, прадстаўлены як сын прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусціна, адказаў, што не падлягае мабілізацыі, бо вучыцца ў магістратуры Вышэйшай школы эканомікі, але дапоўніў, што жаданьня ваяваць у яго няма, і ён хацеў бы працягваць займацца сваёй адукацыяй.

Арцём Чачыхін — гэтак жа завуць унука кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава — заявіў, што ўжо знаходзіцца ў войску, дзе праходзіць тэрміновую службу, і гатовы выконваць тыя задачы, якія паставіць перад ім камандзір, але не гатовы падпісаць кантракт.

Затое Антон Саблін — верагодна, сын дэпутата Дзярждумы ад «Единой России» Дзьмітрыя Сабліна, — пацьвердзіў гатоўнасьць прыбыць у ваенкамат і адправіцца на фронт.

Прэсавы сакратар Пуціна Пяскоў на пытаньне аб меркаваных словах свайго сына адказаў, што ня верыць, каб Мікалай адмовіўся зрабіць «адзіна правільны выбар» і выказаў меркаваньне, што з тэлефоннай размовы «выразалі зьмястоўную частку», хаця званкі трансьляваліся ў прамым эфіры. Аднак ён не абверг, што абанэнт, да якога датэлефанаваліся вядучыя — сапраўды ягоны сын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG