Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Арабіі.
У ліку вызваленых — пяць грамадзянаў Вялікай Брытаніі, два амэрыканцы, мараканец, швэд і харват, піша Reuters. Самалёт з былымі палоннымі ўжо прызямліўся ў Саудаўскай Арабіі, паведамляе МЗС каралеўства.
Паведамляецца, што сярод высваленых ёсьць брытанец Эйдэн Асьлін, якога ў так званай «ДНР» асудзілі на сьмяротнае пакараньне.
У заяве міністэрства гаворыцца, што Эр-Рыяд выказвае ўдзячнасьць Расеі і Ўкраіне за рэакцыю на намаганьні прынца Мухамада бін Сальмана ў вызваленьні ваеннапалонных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фіктыўны прысуд», — у Вялікай Брытаніі і ЗША пракамэнтавалі сьмяротны вырак у самаабвешчанай «ДНР» брытанскім добраахвотнікам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расеі на вайну супраць Украіны. Шайгу назваў плян: 300 тысяч чалавек