Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з адкрытымі ядзернымі пагрозамі на адрас Эўропы, заявіў падчас выступу на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
Байдэн сказаў, што ўварваньне Расеі ва Ўкраіну «бессаромна парушае» Статут ААН, карціны расейскіх зьверстваў ва Ўкраіне «прымушаюць кроў стыць у жылах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Уварваньне правалілася». Міжнародныя рэакцыі на абвяшчэньне Пуціным мабілізацыі«Пуцін сьцьвярджае, што ён павінен быў дзейнічаць, таму што Расеі пагражалі, але ніхто не пагражаў Расеі і ніхто, акрамя Расеі, не шукаў канфлікту», — сказаў Байдэн у сваёй прамове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расеі на вайну супраць Украіны. Шайгу назваў плян: 300 тысяч чалавекСёньня прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясьціў аб частковай мабілізацыі, мяркуецца прызваць на вайсковую службу 300 тысячаў расейцаў. Пуцін таксама ўхваліў ініцыятывы аб правядзеньні 23–27 верасьня рэфэрэндумаў аб далучэньні да Расеі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай вобласьцяў Украіны.