Aдной з першых выказалася лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская.
«Мабілізацыяй Пуцін распальвае вайну супраць Украіны і ўсяго сьвету. Гэта прывядзе толькі да большай колькасьці пакут і разбурэньняў. Нельга дапусьціць, каб ён ахвяраваў беларускімі жыцьцямі дзеля расейскіх імпэрскіх амбіцый. Сёньня я буду абмяркоўваць гэта на сустрэчах падчас Генэральнай Aсамблеі AAН».
Затым Ціханоўская зрабіла асобны зварот да беларускіх вайскоўцаў:
«Я заклікаю беларускія войскі і ўсіх, хто можа трапіць пад мабілізацыю ў выпадку яе абвяшчэньня: не выконвайце злачынных загадаў. Не выходзьце на сувязь з ваенкаматамі, калі яны спрабуюць знайсьці вас, калі трэба, часова зьмяніце месца жыхарства, паспрабуйце забясьпечыць сваю бясьпеку. Калі бачыце, што пачалася падрыхтоўка да мабілізацыі, — паведамляйце пра гэта мэдыям і актывістам. Даведайцеся пра навіны ад калег і сяброў, апэратыўна дзяліцеся інфармацыяй з тымі, хто не чытае незалежныя СМІ.
Калі вас ужо адправілі на вайну — складайце зброю, беларускае грамадзтва вас падтрымае. Ніводны беларус не павінен паміраць за амбіцыі Пуціна і памылкі Лукашэнкі».
Аб’яднаны пераходны Кабінэт Беларусі ў пытаньнях транзыту ўлады таксама выступіў з заяваў адносіна частковай мабілізацыі, якую абвясьціў Уладзімір Пуцін:
«Сёньня Міжнародны дзень міру і пуцінская Расія жадала б, каб ён увайшоў у гісторыю як дзень „рускага міру“. Пра гэта б марылі ў звар’яцелай ад крыві Расеі. Аб гэтым бы марыў і прарасейскі рэжым крамлёўскай марыянэткі Лукашэнкі. Гарматнае мяса і ядзерныя грыбы — такім у сваёй хворай сьвядомасьці яны ўяўляюць рэцэпт перамогі.
Але гэтага ня здарыцца. Сёньняшні дзень ня зьменіць хаду гісторыі. Гучныя заявы кіраўніка крыважэрнай імпэрыі не адменяць яе паразы і падзеньня. Гучныя заявы не адменяць перамогу Ўкраіны, яны не адменяць падтрымку Ўкраіны з боку ўсяго цывілізаванага сьвету, якая няўхільна расьце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пераходны кабінэт: «Гарматнае мяса і ядзерныя грыбы — рэцэпт перамогі „русского мира“»Дзяржаўнае агенцтва БелТA ў гэты момант перадрукоўвае ўсе расейскія заявы, беларускіх ацэнак не дае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расеі на вайну супраць Украіны. Шайгу назваў плян: 300 тысяч чалавекЛукашэнка дагэтуль ніяк не адрэагаваў на рашэньне Пуціна. Аднак РИА Новости паведамілі са спасылкай на Раду Бясьпекі РФ, што ў Маскве адбываюцца «расейска-беларускія кансультацыі па бясьпецы».
У іх бяруць удзел намесьнік сакратара Савета бясьпекі Расtі Рашыд Нургаліеў, намесьнік дзяржсакратара Савета бясьпекі Беларусі Аляксандр Невяроўскі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў дзьвюх краін, паведамляе РІА Новости.
Раней паведамлялася, што дзяржсакратар Савета бясьпекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч сустрэнецца з сакратаром расейскага Савета бясьпекі Мікалаем Патрушавым 21 верасьня ў Маскве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тысячы мужчын кінуць у мясарубку вайны». У Расеі абвясьцілі ўсеагульную акцыю пратэсту супраць абвешчанай Пуціным мабілізацыі