Іван Кірчук абвясьціў пра роспуск этна-трыё «Троіца»

«Троіца»

Пра гэта лідэр «Троіцы» паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. «Да сустрэчы на маіх сольных выступах!» — напісаў ён.

Акрамя Івана Кірчука, у «Троіцы» выступалі Юры Дзьмітрыеў і Юры Паўлоўскі.

Гурт існаваў 22 гады, удзельнічаў у сотні міжнародных фэстываляў ад Малайзіі да Чылі і выдаў 7 кружэлак з апрацоўкамі музычнага фальклёру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр «Тройцы» Іван Кірчук трапіў у лякарню з інфарктам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доўгушаў, Кірчук і Ляўчук разам засьпявалі ў відэакліпе «Царкоўка»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочацца найперш бачыць самых блізкіх людзей». Лідэру «Троіцы» Івану Кірчуку — 60