«Гэтае пытаньне знаходзіцца на разглядзе, ідуць абмеркаваньні і, відаць, нейкае рашэньне будзе прынятае ў той ці іншы момант. Я вельмі дакладна бачу, што беларускі рэжым таксама ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях, праводзячы гібрыдную атаку зь нелегальнымі мігрантамі супраць Літвы. Я думаю, што ёсьць вельмі і вельмі сур’ёзныя аргумэнты для ўключэньня і Беларусі», — цытуе Білатайце агенцтва BNS.
Яна дадала, што такое рашэньне вымагае агульнаэўрапейскага ці рэгіянальнага кансэнсусу.
«Вось мая асабістая пазыцыя, яна прынцыповая, але, як вы разумееце, неабходна знайсьці рэгіянальны кансэнсус, а затым прыняць гэтыя захады, каб яны былі эфэктыўнымі і дзейснымі», — дадала яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны Балтыі і Польшча ад 19 верасьня закрылі ўезд грамадзянам Расеі з турыстычнымі візамі19 верасьня Літва, Латвія, Эстонія і Польшча абмежавалі пропуск праз вонкавую мяжу Эўразьвязу грамадзян Расеі. Абмежаваньне распаўсюджваецца на паездкі з турыстычнымі, дзелавымі, спартовымі і культурніцкімі мэтамі. Паводле інфармацыі літоўскай памежнай службы, з поўначы да 9-й раніцы было адмоўлена ва ўезьдзе 11 расейцам.
Празь мяжу па-ранейшаму будуць прапускаць тых, хто ўяжджае з гуманітарных прычынаў, дысыдэнтаў, работнікаў транспартных кампаній, уладальнікаў доўгатэрміновых нацыянальных візаў, відаў на жыхарства, чальцоў сем’яў грамадзян ЭЗ, дыпляматаў, выключэньне таксама зроблена для калінінградзкага транзыту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік ЭЗ пра Лукашэнку: «Ён крыніца і прычына ўсіх праблем, якія ёсьць у Беларусі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы прымаем на пасадку». Што рабіць, калі вас не пускаюць у аўтобус з нацыянальнай візай катэгорыі D