Акрамя таго, з 19 верасьня Швайцарыя прыпыніла спрошчаную выдачу візаў расейцам.
«Разам з Латвіяй, Літвой і Польшчай мы вырашылі сумесна абмежаваць магчымасьці турызму для грамадзян Расеі, каб абараніць грамадзкі парадак і бясьпеку. Цяпер немагчыма гарантаваць, што расейскія турысты, якія прыбываюць праз Эстонію ў ЭЗ, не нясуць рызыкі для бясьпекі», — гаворыцца ў заяве эстонскага МЗС.
Прэм’еры адзначылі, што паездкі ў Эўрапейскі зьвяз — гэта «прывілей, які не адносіцца да правоў чалавека». Выключэньні дзейнічаюць толькі для кіроўцаў грузавікоў, дыпляматаў і тых, хто заяжджае ў краіну з гуманітарных прычынаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ня будзе даваць дазвол на жыхарства расейцам і беларусамУ пачатку верасьня краіны Эўразьвязу дамовіліся прыпыніць дзеяньне пагадненьня аб спрошчанай выдачы візаў з Расеяй. Гэта прывяло да павелічэньня візавага збору з 35 да 80 эўра, неабходнасьці падачы дадатковых дакумэнтаў, павелічэньня часу афармленьня візы і ўзмацненьня жорсткасьці правілаў выдачы шматразовых візаў.
Эўрапейская камісія апублікавала рэкамэндацыі аб парадку выдачы візаў грамадзянам Расеі. У прыватнасьці, прапануецца аддаваць ніжэйшы прыярытэт заяўнікам з Расеі, якія ня маюць істотнай прычыны для паездкі ў ЭЗ, старанна правяраць усе заявы грамадзян Расеі і ўстрымлівацца ад выдачы шматразовых уязных візаў з працяглым тэрмінам дзеяньня з прычыны адсутнасьці «ўпэўненасьці ў тым, што расейскія грамадзяне будуць працягваць выконваць умовы ўезду, асабліва калі заяўленай мэтай паездкі быў турызм».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Франак Вячорка пра візы: «Зьявіліся фірмы, якія нажываюцца на беларусах» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы прымаем на пасадку». Што рабіць, калі вас не пускаюць у аўтобус з нацыянальнай візай катэгорыі D