Эма Сьцепулёнак пад хатнім арыштам
Палітзьняволенай Эме Сьцепулёнак зьмянілі меру стрыманьня — цяпер яна дома, але застаецца палітзьняволенай, паведаміла ініцыятыва dissidentby.
68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры зь Мёраў Эма Сьцепулёнак за кратамі ўтрымлівалася амаль год. Яе затрымалі 29 верасьня 2021 году за камэнтар у сацсетках у «справе Зельцара». Ёй выставілі абвінавачваньне паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэксу.
Жанчына ня мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі. За час у зьняволеньні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок. На гэтым тыдні жанчыне зьмянілі меру стрыманьня і перавялі на хатні арышт. Цяпер Сьцепулёнак дома, але абвінавачаньні не зьнялі, таму Эма застаецца палітзьняволенай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усю сябе аддавала школе, дзецям». Што піша з турмы 68-гадовая настаўніца, затрыманая па «справе Зельцара» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 верасьня: 3 гады калёніі за заклік лічыць галасы на выбарах сумленна, 2 прысуды за камэнтары ў «справе Зельцара»