Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Расея паводзіць сябе «жахліва» і, верагодна, нясе адказнасьць за ваенныя злачынствы.
Пра гэта ён заявіў журналістам, рэагуючы на паведамленьні аб выяўленьні масавых пахаваньняў мірных жыхароў і вайскоўцаў на вызваленых украінскімі войскамі тэрыторыях Харкаўскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дэакупаваных тэрыторыях Харкаўскай вобласьці знайшлі 10 катавальняў, уладкаваных расейскімі вайскоўцаміВярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Жузэп Бурэль заявіў, што ЭЗ «глыбока шакаваны» масавымі магіламі, выяўленымі каля Ізюму ў Харкаўскай вобласьці пасьля яго вызваленьня ад расейскіх войскаў.
«Мы рашуча асуджаем гэтыя зьверствы. Захопніцкая вайна Расеі супраць Украіны пакідае за сабой крывавы і разбуральны сьлед», — гаворыцца ў заяве Бурэля.
15 верасьня каля вызваленага Ізюму ў Харкаўскай вобласьці былі выяўленыя масавыя пахаваньні ўкраінскіх вайскоўцаў і цывільных асобаў.