«Пуцін зноў гаворыць пра жаданьне міру? Дзіўна. Таму што „вырашэньне канфлікту“ надзвычай простае — неадкладны вывад расейскіх войскаў з усёй тэрыторыі Ўкраіны», — напісаў у Twitter антыкрызісны дарадца кіраўніка АП Міхаіл Падаляк.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 16 верасьня заявіў, што Расея «зробіць усё», каб «як мага хутчэй» завяршыць распачатую ёю вайну ва Ўкраіне — аднак, паводле яго слоў, украінскі бок адмаўляецца ад перамоўнага працэсу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея «зробіць усё», каб вайна скончылася «як мага хутчэй»12 верасьня ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CNN прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на дадзены момант немагчымыя. Паводле яго слоў, любое пагадненьне паміж Украінай і Расеяй можа быць заключана толькі ў выпадку поўнага вываду расейскіх войскаў з украінскай тэрыторыі.