23 верасьня праваабаронца будзе адзначаць 56-ы дзень нараджэньня. Гэта ўжо другі дзень нараджэньня за кратамі. «Ён не атрымлівае лістоў ад людзей, апроч як ад жонкі і сыноў, дый тыя — цераз раз. Людзі пісалі яму і праз сэрвіс „письмо.бел“, але гэтых лістоў яму не аддалі таксама», — расказала Свабодзе знаёмая праваабаронцы.
Леанід Судаленка хвалюецца за сваіх калег з праваабарончага цэнтру «Вясна», якія таксама трапілі за краты — Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзя Лабковіча, пытаецца пра іх у лістах і на рэдкіх спатканьнях.
«З жонкай у яго было заплянаванае спатканьне на кастрычнік, але яго пазбавілі сустрэчы. Бо зь яго цяпер робяць „злоснага парушальніка“ і проста „малююць“ яму тыя парушэньні. На „зоне“ гэта лёгка — ня так пагаліўся, ня так паглядзеў на супрацоўніка калёніі. Што будзе далей — невядома», — кажа знаёмая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не дапускаюць адваката, не аддаюць лісты. Як справы ў палітзьняволенага праваабаронцы Леаніда СудаленкіСваякі Леаніда Судаленкі пісалі скаргу ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў на тое, што яму не аддаюць лісты ад блізкіх людзей. Адказ быў: «Усю карэспандэнцыю ён атрымлівае».
Праваабаронца працуе на пілараме.
Леаніда Судаленку прызналі вінаватым у «арганізацыі і фінансаваньні масавых беспарадкаў» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Ён дапамагаў беларусам, затрыманым на пратэстах у 2020 годзе, выплачваць штрафы. Таксама Леанід Судаленка дапамагаў людзям складаць скаргі, падтрымліваў іх. Гэта, а таксама збор сродкаў на закуп дроваў для шматдзетнай сям’і, заклік сустрэць арыштаваную з ізалятара расцанілі як «арганізацыю беспарадкаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Знак, Лаеўскі, Судаленка і Ўласава атрымалі эўрапейскую прэмію «За абарону правоў чалавека»Праваабаронца атрымаў 3 гады зьняволеньня. Разам зь ім асудзілі Тацяну Ласіцу — валянтэрку «Вясны» (яна атрымала 2,5 года калёніі).
Яшчэ адна фігурантка справы, Марыя Тарасенка, да прысуду зьехала зь Беларусі.