Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не дапускаюць адваката, не аддаюць лісты. Як справы ў палітзьняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Вядомы праваабаронца Леанід Судаленка адбывае пакараньне ў калёніі «Віцьба-3». Як стала вядома Свабодзе, да праваабаронцы не дапускаюць адваката, не аддаюць лісты нават ад блізкіх людзей.

Жонка праваабаронцы, старэйшы і малодшы сын (у Судаленкаў чацьвёра сыноў) нядаўна былі ў яго на спатканьні. Леанід быў уражаны, як вырас за гэты час ягоны малодшы сын Мікіта. Бо апошнім разам яны бачыліся 18 студзеня 2021 году, у дзень затрыманьня. Лісты праваабаронцу не аддаюць нават ад блізкіх людзей, хоць яму пішуць, вядома, жонка, дзеці, сваякі. Ад сваякоў ён атрымлівае за месяц 2–3 лісты. Сваякі пісалі скаргі ва ўпраўленьне выкананьня пакараньняў. Але адказ прыйшоў такі: «Усю карэспандэнцыю ён атрымлівае».

«Не дапускаюць адваката — маўляў, ня могуць яго зьняць з працы. І так было некалькі разоў. На ім жоўтая бірка, і да яго падвышаны інтарэс з боку адміністрацыі калёніі. Людзі, якія сядзяць за хабар, забойствы, іншыя злачынствы, у больш выгодных умовах, чым людзі зь іншым сьветапоглядам. Да крымінальнікаў не чапляюцца, у іх ёсьць „ільготы“: можна апранацца не паводле статуту, спаць на ніжніх ярусах — палітычным толькі на верхніх. На парушэньні крымінальнікаў проста закрываюць вочы. На палітычных зь любой нагоды пішуць рапарты. Яны маюць наступствы — гэта пазбаўленьне перадач, спатканьняў. Рапарт пішуць за тое, што „ня так“ пагаліўся, скажам. Ды могуць напісаць за ўсё што заўгодна — ня так сеў, ня так стаў. Шкада, што канвойныя часта гатовыя выканаць любы загад, каб пагоршыць умовы для чалавека», — патлумачыла Свабодзе крыніца, знаёмая са становішчам Судаленкі.

Праваабаронцу прызналі вінаватым у «арганізацыі масавых беспарадкаў» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу). Ён дапамагаў затрыманым на пратэстах у 2020 годзе беларусам плаціць штрафы. Таксама Леанід Судаленка дапамагаў людзям складаць скаргі, падтрымліваў іх. Гэта, а таксама збор сродкаў на закуп дроваў для шматдзетнай сям’і, заклік сустрэць арыштаваную з ізалятара расцанілі як «арганізацыю беспарадкаў».

Праваабаронца атрымаў 3 гады зьняволеньня. Разам зь ім асудзілі Тацяну Ласіцу — валянтэрку «Вясны» (яна атрымала 2,5 года калёніі).

Яшчэ адна фігурантка справы, Марыя Тарасенка, да прысуду зьехала зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG