Суд Савецкага раёну Менску ў другой палове дня 15 верасьня пачне разгляд крымінальнай справы былога актывіста «Моладзі БНФ», палітзьняволенага Арсенія Дзядка, паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс будзе весьці судзьдзя Марына Фёдарава.
Арсеній Дзядок — моладзевы актывіст. Яго затрымалі 20 красавіка 2022 году і да суду зьмясьцілі ў СІЗА № 1 Менску. На праўладных тэлеграм-каналах неўзабаве зьявілася «пакаяльнае» відэа з хлопцам, дзе ён кажа, што нібыта «браў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году», а таксама «праходзіў рэгістрацыю ў чат-боце пляну «Перамога».
Арсенія Дзядка неаднаразова затрымлівалі, апошні раз яго схапілі пад час акцыі пратэсту ў Менску 14 ліпеня 2020 году. Ва ўзросьце 17 гадоў Арсеній зазнаў перасьлед з боку камісіі ў справах непаўналетніх за ўдзел у акцыях пратэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яго вельмі доўга білі». Жонка інкасатара «Белгазпрамбанку» пра затрыманьне са стралянінай і крымінальную справу супраць мужаУласьніка «Кальяннай № 1» Івана Мураўёва абінаваючваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраваньні»
Мураўёва затрымалі сёлета 1 верасьня. Супрацоўнікі Сьледчага камітэта прыйшлі наўпрост у «Кальянную № 1», кіраўніком якой ён зьяўляецца.
Да гэтага Івана ўжо затрымлівалі — 11 жніўня 2020 года выцягнулі з машыны, калі ён разам зь сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала «Звезда».
Цяпер стала вядома, што яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраваньні. Івану пагражае ад 2 да 6 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі менчукоў, якія вывесілі бел-чырвона-белы і ўкраінскі сьцягі на 19-павярховым домеПаліне Шарэндзе-Панасюк падоўжылі тэрмін у ШЫЗА. Там яна правядзе 60 «сутак»
Як паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда, ёй падоўжылі тэрмін утрыманьня ў ШЫЗА на 10 сутак. Агулам Паліна правядзе ў ізалятары 60 «сутак» запар. Акрамя гэтага, адвакат жанчыны не можа да яе патрапіць ужо 3 месяцы.
У гомельскай калёніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зьняволеньня яшчэ адзін год у калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда «знайшлася» ў жаночай папраўчай калёніі