Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеная Паліна Шарэнда «знайшлася» ў жаночай папраўчай калёніі


Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

«Паліна нарэшце знайшлася у жаночай папраўчай калёніі № 24 (Зарэчча). Больш за месяц улады хавалі яе месцазнаходжаньне. За гэты пэрыяд Паліна правяла 20 дзён у штрафным ізалятары», — напісаў у Фэйсбуку муж актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда.

«ПК-24 —б гэта калёнія для жанчын-рэцыдывістак, якія паўторна ўчынілі цяжкае злачынства. Яна месьціцца ў лесе паміж Рэчыцай і Сьветлагорскам і вядомая вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня. Таксама ПК-24 вядомая кепскімі санітарнымі ўмовамі для вязьняў і цяжкай фізычнай працай для зьняволеных. Усе, хто там быў, кажуць, што мэта гэтай установы — псыхалягічна зламаць чалавека і зрабіць зь яго раба. Умовы і парадкі там блізкія да савецкага ГУЛАГУ.

Але я ўпэўнены, Паліна вытрымае! Але яе дакладна трэба падтрымаць лістамі! Новы адрас Паліны: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Шарэнда-Панасюк Паліне Сяргееўне», — напісаў Андрэй Шарэнда.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня ў яе ўласным доме, куды ўламіліся сілавікі. Суд Маскоўскага раёну Берасьця 9 чэрвеня прызначыў ёй 2 гады калёніі. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзыдэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).

Ні па адным артыкуле яна сваёй віны не прызнала, настойваючы на тым, што яе ўвязьненьне незаконнае.

На свабоду Паліна мела выйсьці ў верасьні сёлета. Аднак у лютым над Палінай распачаўся чарговы суд ужо закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі. Сёмага красавіка актывістку пакаралі дадаткова 1 годам зьняволеньня і абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.

Празь некаторы час пасьля прысуду Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калёніі ў СІЗА-3 у Гомлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG