Запрацаваў сайт ініцыятывы «Выбары-2022. Нацыянальная рада Рэспублікі Беларусь». Зь ідэяй правесьці выбары ў альтэрнатыўны парлямэнт раней выступілі грамадзкія дзеячы і актывісты, аб'яднаныя вакол былога прэтэндэнта ў прэзыдэнты Валерыя Цапкалы.
«Стварыўшы адзіны прадстаўнічы орган з кандыдатаў, якія набралі максымальную колькасьць галасоў на прамых выбарах, на якіх плянуецца прыцягнуць да ўдзелу ўсіх актыўных грамадзян Беларусі ўнутры краіны і за мяжой, мы зможам кансалідаваць намаганьні грамадзтва вакол рэалізацыі адзінай стратэгіі і, у адрозьненьне ад самаабвешчаных лідэраў, а дакладней, самапрызначаных генэралаў без войска, заручыцца даверам і падтрымкай большасьці беларусаў», — гаворыцца ў прэамбуле сайта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паплечнікі Цапкалы прапануюць перафарматаваць апазыцыю і абраць «народны парлямэнт» на ўзор Тыбэту і СамаліСайт утрымлівае адказы на шэраг пытаньняў, зьвязаных з выбарамі, якія прапануюць аўтары ініцыятывы.
Паводле словаў аўтараў ініцыятывы, яе падтрымаў шэраг замежных палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў: Хуан Гуайдо, лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі, якога прызналі прэзыдэнтам краіны некаторыя дзяржавы сьвету, Вайра Віке-Фрэйбэрга, экс-прэзыдэнтка Латвіі, Мурад Курбанаў, «прэзыдэнт Туркмэністану, абраны электронным галасаваньнем у 2022 годзе», і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цапкала: пра размову з алігархам Мазепіным, камісію над СМІ, эвалюцыю Пуціна і адказнасьць Ціханоўскай за рэпрэсііАўтарамі ініцыятывы выбараў на сайце пазначаныя палітык, заснавальнік Форуму дэмакратычных сілаў Валер Цапкала, палітычны аналітык Дзьмітры Балкунец і былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вакол Ціханоўскай будуецца закрытая сыстэма». Ці быць вызвольнаму руху Пракоп’ева, Цапкалы, Шарэцкага і Карач