Сёньня на форуме выступіў Папа Рымскі Францішак. У зьезьдзе ўдзельнічаюць хрысьціяне, юдэі, мусульмане, будысты, індуісты і прадстаўнікі іншых канфэсіяў.
Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
У сваім звароце Папа Францішак асудзіў вайну. Як падкрэсьліў пантыфік, Бог не загадвае прыхільнікам тых ці іншых рэлігіяў весьці войны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі прыбыў у Казахстан. Чаму яго дагэтуль не было ў Беларусі, тлумачыць ксёндз БарокВарта нагадаць, што патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выступае ў падтрымку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Кіраўнік РПЦ байкатаваў канфэрэнцыю рэлігійных лідэраў у Казахстане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх РПЦ Кірыл скасаваў сваю сустрэчу з Папам Рымскім, на якой той хацеў дамагацца міру ва Ўкраіне«Бог — гэта сьвятло. Ён заўсёды вядзе нас па шляху міру і ніколі — па шляху вайны, — сказаў Францішак, выступаючы ў Палацы Незалежнасьці ў Нур-Султане. — Дык давайце ж будзем яшчэ больш настойваць на неабходнасьці вырашэньня канфліктаў не сілавымі сродкамі, ня зброяй і пагрозамі, а адзінымі сродкамі, бласлаўлёнымі нябёсамі і годнымі чалавека: сустрэчай, дыялёгам і цярплівымі перамовамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Украіны выклікала апостальскага нунцыя за рэакцыю Папы Рымскага на сьмерць Дар’і ДугінайПапа Францішак адслужыў імшу для каталікоў Казахстану. Завяршаючы богаслужэньне, ён згадаў аб Украіне. Пантыфік задаўся пытаньнем: «Колькі яшчэ спатрэбіцца сьмерцяў, перш чым канфлікт саступіць месца дыялёгу?»