Тэлеграм-канал «Код 375» нібыта атрымаў праект закону «Аб амністыі», які рыхтуецца да 17 верасьня, на новае дзяржаўнае сьвята Дзень народнага адзінства. Гэта толькі праект, ён можа мяняцца, адзначае канал.
У праекце прапануецца вызваліць усіх асуджаных ці абвінавачаных паводле артыкулаў 293 і 342 («масавыя беспарадкі» і «арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнку трэба маліцца, каб беларусы яму прабачылі». Што беларускія эмігранты думаюць пра «амністыю для беглых»Праваабаронцы, якіх Свабода папрасіла ацаніць гэты дакумэнт, сумняваюцца ў яго праўдзівасьці, бачаць у ім шмат недарэчнасьцяў. Aкрамя таго, пры параўнаньні высьветлілася, што гэты праект апублікаваў яшчэ былы сябра штабу Віктара Бабарыкі Юры Васкрасенскі, які затым пайшоў на супрацоўніцтва з уладамі, і тыя сталі называць яго «палітолягам».
Васкрасенскі ў студзені 2021 году асабіста сустракаўся ў СІЗA і калёніях зь некаторымі палітзьняволенымі, намаўляючы іх пісаць прашэньні аб памілаваньні на імя Лукашэнкі, і абяцаў хуткую амністыю. Aднак на волю тады ніхто ня выйшаў, амністыі не аб’явілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пробліск літасьці пасярод лявіны рэпрэсій. Навошта Лукашэнку амністыя?Яшчэ адзін праваабаронца, да якога зьвярнулася Свабода, адзначыў, што нават калі прадстаўлены праект «рэанімавалі», усё адно не выглядае, што рашэньне ўлады ўжо прынялі. Наадварот, хістаньні ў гэтым пытаньні, хутчэй за ўсё, працягваюцца.
«Падобна на прамацваньне пытаньня. Чаму не прадстаўлены нармальнай працэдурай афіцыйны праект? Як варыянт — чакаюць рэакцыі на такую прапанову. Усё пакуль віламі па вадзе. Пляскаць у далоні ніхто ня будзе, таму, як з тым айсбэргам, верагоднасьць такога рашэньня 50 на 50».
Раней улады паведамлялі пра тое, што па амністыі на волю змогуць выйсьці да 8 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зноў выказаўся за амністыю, але ня хоча выпускаць з турмаў «бандытаў» і «экстрэмістаў»Калі амністыя адбудзецца, сярод тых, каго выпусьцяць з турмаў ці «хіміі», хутчэй за ўсё, ня будзе вядомых палітвязьняў — на іх у месцах пазбаўленьня і абмежаваньня волі накладаюць спагнаньні, прызнаюць «схільнымі да нападу на адміністрацыю», кідаюць у карцары і ШЫЗA, таму многія з палітвязьняў не трапляюць пад катэгорыю людзей, якія падлягаюць амністыі.
Aкрамя таго, падчас нарады ў Лукашэнкі, на якой абмяркоўвалася пытаньне амністыі, ішла гаворка аб тым, што пад яе прымяненьне павінны трапіць асуджаныя за злачынствы за незаконнае абарачэньне наркотыкаў у непаўналетнім узросьце, а таксама тыя, хто зрабіў карупцыйныя злачынствы, але пакаяўся і выплаціў нанесеную шкоду. У апублікаваным тэлеграм-каналам дакумэнце пра іх няма інфармацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інваліда-вазочніка асудзілі на «хатнюю хімію» за абразу Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памятаць пра лёс Яжова. Што здараецца, калі краінай кіруюць сілавікі