Сёньня два гады пратэставаму карагоду ў Берасьці, на гэты момант асудзілі 129 яго ўдзельнікаў

Перад пачаткам судовага паседжаньня ў «карагоднай справе». Архіўнае фота

«Карагодная справа» стала адной з самых масавых палітычных спраў сучаснай Беларусі.

13 верасьня 2020 году падчас пратэставай акцыі на скрыжаваньні бульвара Касманаўтаў і праспэкта Машэрава ў Берасьці людзі вадзілі вялікі карагод пад музыку, сьпявалі, танцавалі. За гэта на многіх удзельнікаў акцыі завялі крымінальную справу — затрыманым ставілі ў віну ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Паводле дзяржабвінавачаньня, дзеяньні ўдзельнікаў карагоду нібыта, сярод іншага, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацый і прадпрыемстваў.

У рамках «карагоднай справы» ужо пакаралі ўжо 129 чалавек (гэта прысуды, пра якія вядома праваабаронцам).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такія працэсы трэба праводзіць на стадыёне». У Берасьцi cудзяць яшчэ 12 фігурантаў «карагоднай справы»

Агулам ім прысудзілі:

  • 125 гадоў «хатняй хіміі»;
  • 90,5 года «хіміі»;
  • 13 гадоў і 8 месяцаў калёніі.

Судзьдзі, якія выносілі прысуды:

  • Сьвятаслаў Каліна,
  • Дзьмітры Шурын,
  • Іна Клышпач,
  • Сяргей Маручак,
  • Яўген Брэган,
  • Дзьмітры Куроўскі,
  • Вера Філонік,
  • Марыя Аліфярук,
  • Кацярына Рамашка,
  • Людміла Рубашэўская,
  • Марына Скалковіч,
  • Віктар Новік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пінская справа», карагод у Берасьці, счэпка ў Горадні. Самыя масавыя справы супраць беларусаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У якіх гарадах Беларусі найбольш пратэстаў і рэпрэсій. Аналізуем рэйтынг 40 беларускіх гарадоў