Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне выпусьціла сюжэт на 10 хвілін, дзе расказваецца пра новы беларускі ноўтбук ад Horizont. Зь сюжэту мы даведаліся хіба толькі кошт — 1300 беларускіх рублёў.
А таксама — што ноўтбук будзе вытрымліваць холад і сьпёку, а першая партыя паедзе ў Расею. Ні тэхнічных характарыстык, ні іншых падрабязнасьцяў не расказалі.
Раней журналісты заўважылі, што ноўтбук, паказаны Лукашэнкам на сустрэчы са школьнікамі і студэнтамі, вельмі нагадвае мадэль Lenovo IdeaPad L3. Адрозьненьне — гэта вэб-камэра: у Lenovo IdeaPad L3 камэра ёсьць, у мадэлі, паказанай Лукашэнкам, няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «Нямігі» да супэрноўтбука. Як у Беларусі «вынаходзілі» свой кампутар і што з гэтага атрымаласяКаштуе ноўтбук ад Lenovo ў Менску 1351 рубель і мае наступныя характарыстыкі:
- Манітор — 15,6 цалі
- Працэсар — Intel Celeron 6305 1800 MHz
- Памяць — 4 GB DDR4
- Дыск — SSD 256 GB
Што яшчэ можна набыць па цане ноўтбука ад Horizont
1300 рублёў — гэта сярэдняя цэнавая катэгорыя, мяркуючы па цэнах у беларускіх крамах тэхнікі. Геймэрскі ноўтбук за такія грошы не набудзеш, але можна падабраць неблагую працоўную камплектацыю ад сусьветна вядомых брэндаў.
Напрыклад, мадэль Acer Aspire 3 з камплектацыяй:
- Манітор — 15,6 цалі
- Працэсар — AMD A4 9120e 1500 MHz
- Памяць — 4 GB DDR4
- Дыск — SSD 256 GB
Такая мадэль каштуе роўна 1300 рублёў, як і мадэль ад Horizont.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акадэмія навук Беларусі прэзэнтавала «першы айчынны спартыўны электрамабіль». ФотафактПрактычна за такія самыя грошы можна набыць ноўтбук ад HP з камплектацыяй:
- Манітор — 15,6 цалі
- Працэсар — Intel Celeron N4020 1100 MHz
- Памяць — 4 GB DDR4
- Дыск — SSD 256 GB
Каштуе — 1355 рублёў.
А што на рынку Расеі?
Па задуме беларускіх вытворцаў, першую партыю ноўтбукаў плянуюць адправіць у Расею. Глядзім, што там з рынкам і ці сапраўды там ёсьць патрэба ў беларускіх ноўтбуках.
За такі ж кошт, як у ноўтбука ад Horizont, у онлайн-крамах у Расеі можна набыць той жа Lenovo IdeaPad L3. Або, напрыклад, ноўтбук ад Acer з характарыстыкамі:
- Манітор — 15,6 цалі
- Працэсар — Intel Celeron N4020 1100 MHz
- Памяць — 4 GB DDR4
- Дыск — SSD 256 GB
І куды могуць прадаваць беларускую навінку?
Пакуль зусім незразумела, якая начынка стаіць у беларускім ноўтбуку і што ў яго за характарыстыкі, таму і немагчыма сказаць нічога пра яго прадуктыўнасьць і працаздольнасьць. Так кажуць экспэрты ў «жалезе», да якіх зьвярнулася Свабода.
А вось наконт будучай нішы, то «ноўт можа зьявіцца ў беларускіх школах і дзяржаўных установах».