Прэсавы прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз назваў «фанфаронствам» і «зусім відавочнай наўмыснай правакацыяй» спробу часовай паверанай у справах Эўразьвязу ў Беларусі Эвэліну Шульц трапіць на суд над палітвязьнямі.
«Гэта фанфаронства і цалкам відавочная, наўмысная правакацыя. Спроба падштурхнуць беларускі бок да нейкіх больш рэзкіх крокаў. Мэта таксама зразумелая — справакаваць скандал і на гэтым зрабіць сабе імя, каб ня быць пераведзеным на службу ў больш экзатычныя і гарачыя рэгіёны», — цытуюць Глаза на старонцы МЗС у Фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часовага паверанага Беларусі ў Брусэлі выклікалі на размову пасьля затрыманьня дыпляматкі ў МенскуЭвэліну Шульц затрымалі 6 верасьня пасьля заканчэньня суду ў «справе анархістаў» і праваабаронцы Марфы Рабковай і даставілі ва УУС Фрунзэнскага раёну Менску. Яе ўтрымлівалі там каля дзьвюх гадзін.
7 верасьня часовага паверанага Беларусі ў Брусэлі выклікалі на размову пасьля затрыманьня дыпляматкі ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША, Эўразьвяз і АБСЭ асудзілі суровыя выракі Марфе Рабковай і яшчэ 9 палітвязьням