Сафію Малашэвіч, асуджаную за тое, што размалявала сыстэму «Рубеж» на адной з акцый пратэсту, сёньня вызвалілі.
Разам зь ёю судзілі Ціхана Клюкача.
У апошнім слове дзяўчына прасіла не караць хлопца: «Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакараньня!» — казала яна.
У выніку ў студзені 2021 абаіх пакаралі пазбаўленьнем волі. Ціхана асудзілі на 1,5 года, Сафію — на 2 гады.
Абаіх прызналі палітвязьнямі.
Сёньня дзяўчыну вызвалілі з ПК-4 у Гомлі па сканчэньні тэрміну зьняволеньня, паведамляе тэлеграм-канал dissidentby.
Ціхан Клюкач пасьля вызваленьня паехаў ва Ўкраіну і далучыўся да палку імя Каліноўскага, але цяпер ваюе ў складзе палку «Пагоня».

Фота Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача, апублікаваныя Сьледчым камітэтам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне няма чаго баяцца — пасьля ўсяго, праз што я ўжо прайшоў». Былы палітвязень Ціхан Клюкач далучыўся да палку «Пагоня» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маім апошнім словам будзе „свабода“». Натхняльныя і пранізьлівыя апошнія словы палітвязьняў