Прычына — ужо больш за паўгода валянтэры не атрымліваюць адказаў.
«Гэта вельмі засмучае і ставіць пад сумнеў сэнс і карысьць нашай працы», — пракамэнтавалі прадстаўнікі ініцыятывы.
Яшчэ адна прычына ў тым, што валянтэраў, якія застаюцца ў краіне, усё менш, а палітвязьняў усё больш.
Раней валянтэрам можна было даслаць электронны ліст для палітвязьня, яны яго раздрукоўвалі і адсылалі ў турму.
Застаецца яшчэ дзьве падобныя ініцыятывы, каб дасылаць лісты палітвязьням
- Сэрвіс письмо.бел
- і ініцыятыва Майстэрня паштовак салідарнасьці.
Апрача таго лісты можна дасылаць самастойна, знайшоўшы адрасы палітвязьняў на сайце «Вясны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дзень палітвязьня замежныя дыпляматы і палітыкі пішуць лісты беларускім палітвязьням і выказваюць ім сваю падтрымку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем паштовак з Гібральтару. Як пошта ў Беларусі стала карным органам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усё ўсярэдзіне абрываецца, калі адчыняеш паштовую скрыню, а там пуста». Улады пазбаўляюць палітвязьняў перапіскі