Рэдакцыя «Нашай гісторыі» зьвярнулася да ўсіх, хто чытае выданьне.
«Шаноўныя чытачы, а найперш аўтары „Нашай гісторыі“!
Пасьля перапынку мы аднаўляем выхад выданьня, які ў пачатку гэтага году спынілі абставіны. Выдаваць папяровае выданьне ў Беларусі пакуль немагчыма, а за мяжою не акупілася б, таму часопіс будзе выходзіць на электроннай плятформе. Просім усіх дасылаць артыкулы ў нумар 41 адноўленага часопіса».
Рэдакцыя нагадала, што фармат артыкулаў «Нашай гісторыі» — шырокі. Да 2021 году часопіс публікаваў артыкулы толькі пра гісторыю да 1991 году, цяпер ён гатовы пісаць і пра 1990-2010-я гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм заблякаваў сайт беларускага незалежнага часопісу ARCHE«Мы прымаем артыкулы як прафэсійных гісторыкаў, журналістаў, літаратараў, так і простых людзей. Прымаюцца да разгляду матэрыялы і на сур’ёзныя тэмы, і не на вельмі сур’ёзныя. Тут і гісторыя айчынная і сусьветная, і навука, і нацыянальная геаграфія, і сямейныя ды асабістыя гісторыі, і турыстычныя кірункі, і трэвэл-логі. Мы будзем захоўваць ананімнасьць аўтараў па іх жаданьні, гатовыя публікаваць артыкулы і пад псэўданімамі, і бяз подпісаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»: чэрвень 1944 году — савецкія бомбы над Менскам40 выпускаў «Нашай гісторыі» ў Беларусі разышліся агульным накладам больш за 200 тысяч асобнікаў.
«Мы прагнем, каб адноўленае выданьне было такое ж запатрабаванае і паслужыла нашаму слаўнаму і гераічнаму народу», — піша рэдакцыя.
Артыкулы можна дасылаць на электронны адрас historyja2018@gmail.com.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Даў гестапаўцу па галаве сякерай». Як на беларускім Палесьсі адбылося першае ў гісторыі паўстаньне ў гета