Ва Ўкраіне суд наклаў арышт на больш як 390 чыгуначных вагонаў, якія належаць беларускім і расейскім прадпрыемствам, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.
Іх рынкавы кошт складае каля 400 мільёнаў грыўняў (каля 10,8 млн даляраў). Вагоны належаць 2 беларускім і 8 расейскім прадпрыемствам.
Арышт на вагоны накладзены ў рамках крымінальнай справы аб «фінансаваньні дзеяньняў, учыненых з мэтай гвалтоўнай зьмены або зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады, зьмены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Ўкраіны». Украінская паліцыя маёмасьць у ходзе дасудовага расьсьледаваньня. Беларускія і расейскія актывы ва Ўкраіне арыштоўваюць у сувязі з санкцыямі, якія ЭЗ і ЗША ўвялі з прычыны нападу Расеі на Ўкраіну.
У канцы траўня ў Мікалаеўскай вобласьці на тэрыторыі марскога порта выявілі і арыштавалі 188 вагонаў з мінэральнымі ўгнаеньнямі на суму каля 20 млн даляраў, якія належаць беларускай кампаніі, а ў ліпені ў Кіеве наклалі арышт на 315 вагонаў зь мінэральнымі ўгнаеньнямі на агульную суму каля 12 млн даляраў, якія належаць расейскім і беларускім кампаніям. Агулам за час вайны ва Ўкраіне ў расейскіх і беларускіх кампаній, якія працавалі ў Кіеве, арыштавалі маёмасьць на суму ўжо больш за 270 мільёнаў даляраў.
У МЗС Беларусі заявілі, што Менск «не пакіне без адказу» арышт сваёй маёмасьці за мяжой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве арыштавалі маёмасьць беларускіх і расейскіх кампаній на 270 млн даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне выявілі злачынную схему, на якой да вайны зараблялі пры рэалізацыі ўгнаеньняў «Беларуськалію» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна арыштавала беларускія і расейскія вагоны з угнаеньнямі на суму звыш $12 млн ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі Генэральны штаб: Зь Беларусі ў Расею адправілі 20 вагонаў боепрыпасаў