Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў замежных справаў гэтых краінаў.
У заяве сказана, што прыпыненьне спрошчанага візавага рэжыму ЭЗ з Расеяй зьяўляецца неабходным першым крокам, аднак трэба рэзка абмежаваць колькасьць візаў, перш за ўсё турыстычных, каб зьменшыць паток расейскіх грамадзянаў у ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ будзе вызначаць візавую палітыку ў адносінах да грамадзян РФ «на нацыянальным узроўні»«Пакуль мы не дасягнем пагадненьня аб тым, як абмежаваць уезд расейскіх грамадзян у ЭЗ, Эстонія і іншыя краіны, якія маюць агульную мяжу з Расеяй і Беларусьсю, будуць разглядаць магчымасьць увядзеньня нацыянальнай візавай забароны або абмежаваньня перасячэньня мяжы для расейскіх грамадзянаў зь візамі ЭЗ», — сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу.
Міністры замежных справаў краінаў ЭЗ раней дамовіліся прыпыніць дзеяньне пагадненьня аб спрошчаным візавым рэжыме з РФ. Цяпер тэрмін выдачы шэнгенскіх візаў для расейцаў павялічыцца ад трох да шасьці месяцаў, іх будуць выдаваць у індывідуальным парадку ў кожным выпадку, канкрэтным групам людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз вырашыў адмяніць спрошчаны візавы рэжым для грамадзян РасеіПры гэтым краіны ЭЗ не змаглі ўзгадніць поўную забарону на выдачу візаў, супраць гэтага выступілі Нямеччына, Францыя, Італія і шэраг іншых краінаў. Абмежавальныя меры не павінныя закрануць дысідэнтаў і людзей з «гуманітарнымі выпадкамі», мяркуюць гэтыя дзяржавы.
У адказ на рашэньні, прынятыя на сёньняшняй нарадзе кіраўнікоў МЗС дзяржаваў ЭЗ, МЗС Расеі паабяцала прыняць «як сымэтрычныя, так і асымэтрычныя меры, якіх у Бруселі не чакаюць».
Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну шэраг краінаў ЭЗ спынілі або абмежавалі выдачу візаў расейцам. Такія меры ўжо прынялі Эстонія, Латвія, Літва і Чэхія. Эстонія, напрыклад, забараніла ўезд у краіну расейцам з выдадзенымі ёю шэнгенскімі візамі. Гэтае рашэньне не датычылася візаў, выдадзеных іншымі краінамі Шэнгенскага пагадненьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча дазволіла беларусам і ўкраінцам атрымліваць гуманітарныя візы на яе тэрыторыі