Крымінальную справу супраць беларускай кампаніі завялі сёлета 5 красавіка. Адметна, што ў матэрыялах справы як яе канцавыя бэнэфіцыяры фігуруюць ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Вытворчае аб’яднаньне „Беларуснафта“», супраць якой увялі міжнародныя санкцыі ў сувязі з фальсыфікацыяй вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткім разгонам акцый пратэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускую паліўную кампанію абвінавацілі ў фінансаваньні агрэсіі Расеі супраць УкраіныУ канцы 2021 году Міністэрства юстыцыі Ўкраіны прыняла і зарэгістравала статутныя зьмены, згодна зь якімі «канцавы бэнэфіцыярны ўласьнік у юрыдычнай асобы адсутнічае ў сувязі з тым, што заснавальнікамі зьяўляюцца прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь». На думку экспэртаў, такія зьмены дазвалялі фактычна падсанкцыйнай кампаніі працягваць працаваць на ўкраінскім рынку без абмежаваньняў.
У сувязі з крымінальнай справай суд арыштаваў усю маёмасьць кампаніі, 455 573,15 эўра на банкаўскіх рахунках і перадаў у кіраваньне адпаведнага агенцтва АРМА, якое займаецца сканфіскаванай маёмасьцю.
У чэрвені «БНК-Україна» ужо зьвярталася ў суд па разблякаваньне рахункаў у двух украінскіх банках — «Банк Альянс» і «Південний», але тады суд падтрымаў рашэньне сьледзтва. Цяпер суд скасаваў арышт на адзін рахунак кампаніі ў банку «ПУМБ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі суд зьняў арышт з рахункаў беларускай кампаніі «Сервіс Ойл» у трох банках УкраіныВа Ўкраіне з пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі праваахоўныя органы краіны арыштавалі маёмасьць і рахункі некалькіх буйных кампаній зь беларускімі інвэстыцыямі. Аднак зь цягам часу тры зь іх змаглі дабіцца праз суд скасаваньня арышту на банкаўскія рахункі. Сярод іх — у «АвтоМАЗ-Україна» (даччыная кампанія менскай фірмы ТАА «ГЕС», што належыць грамадзяніну Расеі Васілю Сьмятаніну), «Сервіс Ойл» (даччынае прадпрыемства «Беларуснафты») і цяпер «БНК-Україна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дылер МАЗ ва Ўкраіне праз суд скасаваў арышт сваіх рахункаўУ судах усе кампаніі даводзілі, што праз арышт рахункаў яны ня могуць выплачваць заробкі супрацоўнікам, пералічваць падаткі ў страхавы фонд, ваенны збор, а таксама падатак на прыбытак і на дабаўленую вартасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ да вайны вывелі актывы і прадалі тэхніку. Падрабязнасьці крымінальных спраў супраць беларускіх прадпрыемстваў ва Ўкраіне