Эстонія прапанавала ўвесьці супраць Расеі восьмы пакет санкцый Эўразьвязу. З такой ініцыятывай урад краіны зьвярнуўся да Эўрапейскай камісіі. Пра гэта паведамляе прэс — служба Міністэрства замежных спраў Эстоніі.
Новы пакет санкцый павінен закрануць сфэры эканомікі, энэргетыкі і гандлю. Таксама мусіць быць пашыраны санкцыйны сьпіс для фізычных і юрыдычных асобаў. Акрамя таго, Эстонія мае намер дамагацца забароны на паездкі расейцаў у Эўропу і закрыць для іх Шэнгенскую візавую зону.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны раскрытыкаваў заходнія санкцыі супраць расейскіх алігархаў, якія, паводле палітыка, закранулі «мізэрную частку карупцыянэраў»Паводле слоў міністра замежных спраў Эстоніі Ўрмаса Рэйнсалу, важна прыняць новы пакет санкцый як мага хутчэй, каб узмацніць жорсткасьць абмежаваньняў і «павысіць цану агрэсіі для Расеі».
- 20 чэрвеня Эўразьвяз зацьвердзіў чарговы, сёмы пакет санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі з яе ўварваньнем ва Ўкраіну. Абмежаваньні забараняюць экспарт золата і ювэлірных вырабаў зь яго з Расеі і блякуюць эўрапейскія актывы Ашчадбанка. Санкцыі таксама прадугледжваюць новыя меры экспартнага кантролю і абмежаваньні супраць больш як 50 юрыдычных і фізычных асоб.
- Папярэдні, шосты пакет прадугледжваў забарону на ўвоз нафты з Расеі марскім шляхам з 5 сьнежня 2022 года. Чакаецца, што ў выніку эўрапейскі імпарт нафты з Расеі скароціцца прыкладна на 90 працэнтаў. ЗША забаранілі імпарт нафты, газу і вугалю з Расеі ў пачатку сакавіка 2022 года.