Як паведамляе The Washington Post, Аль-Шэбаб 34 гады, у яе двое дзяцей. Грамадзянка Саудаўскай Аравіі пастаянна пражывае ў Вялікай Брытаніі і вучыцца ў асьпірантуры ва Ўнівэрсытэце Лідсу. На радзіму яна прыехала ў сьнежні 2020 году падчас вакацый, каб забраць сваю сям’ю ў Вялікую Брытанію, але ўжо ў студзені 2021 году яе арыштавалі.
Спачатку суд асудзіў аль-Шэбаб на шэсьць гадоў турмы праз абвінавачаньне ў выкарыстаньні сайту з мэтай дэстабілізацыі грамадзкай бясьпекі. Злачынствам палічылі пасты ў Twitter, у якіх асуджаная пісала аб неабходнасьці выпусьціць зьняволеных, якія змагаліся за правы жанчын, і рабіла рэтвіты на падобную тэму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саудаўская Арабія і Расея падпісалі дамову аб вайсковым супрацоўніцтве15 жніўня 2022 году тэрмін быў павялічаны да 34 гадоў: перад апэляцыяй пракуратура дадала новыя абвінавачаньні — у аказаньні дапамогі асобам, якія мелі намер арганізаваць беспарадкі. Акрамя таго, аль-Шэбаб забаранілі яшчэ на 34 гады пакідаць Саудаўскую Арабію.
Паводле праваабаронцаў, тэрмін для апіранткі стаў максымальным з усіх калі-небудзь прызначаных актывістам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Financial Times: Саудаўская Арабія пагадзілася павялічыць здабычу нафты, калі яна ўпадзе ў Расеі