У Ерэване ў гандлёвым цэнтры «Сурмала» прагрымеў выбух.
Пра здарэньне паведаміла армянскае бюро Радыё Свабода. Паводле папярэдніх дадзеных, ёсьць пацярпелыя.
Паведамленьне аб выбуху паступіла ў Рэспубліканскі цэнтар крызіснага кіраваньня ў 13.23 мясцовага часу.
Фота і відэа, апублікаваныя відавочцамі, паказваюць маштабны пажар.
Прычыны выбуху пакуль невядомыя, на месца прыбылі ратавальнікі, мэдыкі і паліцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Карабаху новыя баі, ёсьць загінулыя. Абвясьцілі частковую мабілізацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чарнагорыі невядомы пачаў страляніну, загінулі 11 чалавек