Аўтобус беларускага перавозчыка перакуліўся ў Польшчы, тры чалавекі пацярпелі

Аварыя аўтобуса зь беларусамі ў Мазавецкім ваяводзтве Польшчы, 13 жніўня 2022

Асноўная вэрсія здарэньня — кіроўца заснуў за стырном.

Каля 6-й раніцы беларускага часу на тэрыторыі Польшчы ў Хромне, што ў Мазавецкім ваяводзтве, перакуліўся аўтобус беларускага перавозчыка, які ехаў зь Цярэспалю да Познані.

Вядома пра трох параненых, але раненьні нязначныя. Адну дзяўчыну ўжо выпісалі пасьля праверкі стану.

Кіроўцы, як неадкладна высьветліла паліцыя, былі цьвярозыя. На месцы паліцыя высьвятляе, што прывяло да аварыі. У салёне знаходзіліся 47 пасажыраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Замест 22.30 у Менск прыехалі а 6-й раніцы». На мяжы Літвы зь Беларусьсю вялізныя чэргі, стаяць нават рэйсавыя аўтобусы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Tribuna: кіраўнік Фэдэрацыі футболу Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусьцілі