«Ужо ў 2022 годзе быў шэраг вострых момантаў — гэта і вучэньні праводзіліся на ўкраінскім баку, плюс фактары падрыхтоўкі баевікоў, перапраўкі зброі, парушэньне паветранай прасторы... Яно ўсё сабралася ў клубок. Ствараецца ўражаньне, што нехта паставіў задачу зрабіць спачатку з прыязнай Украіне дзяржавы нэўтральную, і з нэўтральнай — тую дзяржаву, якая праводзіць палітыку самастойную і якая ўжо не разглядае Ўкраіну як партнэра. Яны нас да гэтага прывялі! За руку! Якія прэтэнзіі сёньня? Натуральна, Рэспубліка Беларусь падтрымала дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі», — заявіў Валер Равенка ў інтэрвію Ваен-ТБ Беларусі.
Паводле яго, Беларусь падтрымала Расею яшчэ і таму, што пабачыла ва Ўкраіне «шэраг вострых пытаньняў, якія ўплываюць на палітыку бясьпекі нашай дзяржавы і на стан нацыянальнай бясьпекі».
Прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі падкрэсьліў, што дачыненьні паміж Беларусьсю і Ўкраінай пачалі імкліва пагаршацца пасьля падзей Майдану ў 2014 годзе, але найбольш хутка пасьля таго, як Украіна ў 2016 годзе завярнула беларускі самалёт, на борце якога знаходзіўся грамадзянін Армэніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сыходзьце з тым, з чым прыйшлі». Што застанецца ад Украіны і Беларусі, калі Пуцін пераможа ў вайнеПаводле Валера Равенкі, Украіна нібыта перастала запрашаць і інфармаваць беларускіх вайскоўцаў аб правядзеньні мерапрыемстваў «высокай вайсковай актыўнасьці», нягледзячы на тое, што гэта было прадугледжана двухбаковымі і міжнароднымі пагадненьнямі. Апроч таго, дадаў ён, Украіна адмовілася ад супрацы зь Беларусьсю ў сфэры кантролю над узбраеньнем і некалькі разоў парушала паветраную прастору Беларусі.
У той жа час прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі мяркуе, што з часам дачыненьні Беларусі і Ўкраіны будуць адноўленыя. «Што сёньня з Украінай і як мы будзем дзейнічаць — добрае пытаньне. Нам усё роўна трэба выбудоўваць дачыненьні. Наша братэрская Ўкраіна, у нас дыпляматыя для гэтага ёсьць, каб выбудоўваць канструктыўныя дачыненьні. Калі будзе гатовы ўкраінскі бок да канструктыўных дачыненьняў? Пытаньне часу, напэўна, не бліжэйшага, а крыху далейшага. Але абстаноўка разьвіваецца на поўдні Ўкраіны, і мы ўважна сочым», — патлумачыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейцы ваююць за яхты Абрамовіча і палацы Пуціна». Добраахвотнік «Альгерд» пра Старыя Дарогі, «Малады фронт» і вайну«Мы ня ўдзельнікі збройнага супрацьстаяньня. Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, нашага асабовага складу, тэхнікі і ўзбраеньня там няма. Давайце мы гэта ўсё дакладна абазначым. Чакаем, што будзе заўтра, а пакуль мы гаворым пра неканструктыўнасьць пазыцыі Кіева», — падкрэсьліў начальнік дэпартамэнту міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі Валер Равенка.
Паводле яго, Украіна завяла перамоўны працэс у глухі кут. «Перамоўны працэс пачынаўся з таго, што (ёсьць) сумневы ў легітымнасьці выбараў і гэтак далей. То бок, як толькі пачынаўся дыялёг, Украіна адразу ставіла такія пункты, якія дыялёг заводзілі ў глухі кут. Гэта — не дыпляматыя. Дыпляматыя выпрацоўвае пазыцыі для збліжэньня і вызначае пытаньні, якія можна абмяркоўваць, каб забясьпечыць бясьпеку нашых дзяржаў», — дадаў Валер Равенка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна дэнансавала пагадненьне аб супрацы і каапэрацыі зь Беларусьсю ў вайскова-прамысловым комплексеУрад Украіны 2 жніўня ўхваліў рашэньне спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі прадпрыемстваў і арганізацыяў абаронных галін прамысловасьці, падпісанага 25 чэрвеня 2001 году.
Міністэрству замежных справаў Украіны даручана паведаміць беларускаму боку аб ухваленым рашэньні.