5 жніўня Лукашэнка ўчыніў вымову чыноўнікам у Пастаўскім раёне, бо яго не задаволілі тэмпы жніва. Глядзім, што агулам адбываецца зь сельскай гаспадаркай у Беларусі.
Даўгі і страты
17,2 мільярда рублёў — агульная запазычанасьць сельскагаспадарчых арганізацыяў. Гэта на 6,9% больш, чым у студзені, і на 1,5% больш, чым у траўні, падлічвае Белстат.
Агульная запазычанасьць у 2021 годзе складала 8,9 мільярда рублёў, то бок амаль удвая меней.
Сярод арганізацыяў сельскай гаспадаркі 6,4% стратныя. Але трэба ўлічваць, што сельскую гаспадарку падтрымлівае таннымі крэдытамі дзяржава. Безь дзяржаўнай падтрымкі стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы — 53,4%. Г. зн. без крэдытаў ад дзяржавы больш за палову арганізацыяў стратныя.
Намалоты і ўраджайнасьць падаюць
Дзяржаўная прэса рапартуе аб 3 мільёнах тон збожжа, намалочанага на 7 жніўня. 2 гады таму, у 2020 годзе, на 3 жніўня намалацілі 3,4 мільёна тон збожжа.
Вышэйшая была і ўраджайнасьць: тады — 38,4 цэнтнэра з гектара, цяпер — 37,4 цэнтнэра з гектара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рост інфляцыі ў 3,5 раза, 1262 палітзьняволеныя, 10 «палітычных» сьмерцяў. Што зьмянілася ў Беларусі за 2 гады крызісуВытворчасьць падае
У першым паўгодзьдзі ў гаспадарках усіх катэгорыяў вырабілі прадукцыі на 9 мільярдаў рублёў, што на 3% менш, чым у першым паўгодзьдзі 2021 году.
За год гародніна даражэе на траціну
Прадукцыя сельскай гаспадаркі — у лідэрах росту цэнаў. Напрыклад, гародніна за год, у падліках на чэрвень, падаражэла на 32,4%, мяса і мясапрадукты падаражэлі на 16,8%, малако і малочныя прадукты — на 11,4%.
За паўгода цыбуля ў Беларусі падаражэла на 46%, морква — на 37%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цыбуля +46%, рыба +31,5%. Як за паўгода вырасьлі цэны ў БеларусіЗаробак на 23% меншы за сярэдні
Заробак у сельскай гаспадарцы на чэрвень сёлета склаў 1253,2 рубля, або 485 даляраў паводле курсу на 8 жніўня. Гэта на 23% менш, чым сярэдні заробак у Беларусі. У жывёлагадоўлі сярэдні заробак — 1182 рублі (458 даляраў).
Вынікае, што заробак у сельскай гаспадарцы не дасягае нават 500 даляраў.
Цяпер у аграрным сэктары Беларусі працуюць 233,8 тысячы чалавек. Гэта на 4,5% менш, чым летась.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 3 гады страты заводу вырасьлі ў 27 разоў. Што з прадпрыемствамі, якімі апекаваўся Лукашэнка