ГУБАЗіК затрымаў супрацоўніцу БДУІР
Як паведамляе «Вясна», 23-гадовая Вікторыя Ждановіч працуе ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі інжынэрам-праграмістам.
На праўладных тэлеграм-каналах паказалі відэа, на якім Вікторыя «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў акцыях пратэсту, а таксама была падпісаная на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Упершыню пасьля выбараў пратэстоўцу пакаралі грамадзкімі работамі
Такі прысуд вынесьлі ў Віцебску ў ліпені, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» ў межах традыцыйнай падборкі самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў ліпені.
Як даведаліся праваабаронцы, суд Віцебскага раёну 14 ліпеня разгледзеў справу мужчыны, які каля возера ў Віцебскім раёне без дазволу райвыканкама выкрыкнуў лёзунг «Слава Ўкраіне». Мясцовыя ўчастковыя склалі на яго пратакол па арт. 24.23 Кодэксу аб адміністрацыйнаых правапарушэньнях («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).
У выніку суд пастанавіў пакараць мужчыну грамадзкімі работамі тэрмінам на 50 гадзін.
Гэта першы выпадак падобнага пакараньня пасьля выбараў, вядомы праваабаронцам.
Агулам за ліпень, паводле зьвестак праваабаронцаў, было зафіксавана мінімум 122 затрыманьні па адміністрацыйных справах. Беларускія судзьдзі прызначылі больш за 26 штрафаў і 61 арышт. Акрамя гэтага, суды канфіскавалі мінімум 33 тэлефоны і адзін кампутар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 жніўня: затрыманьні ў Гомлі, вырак тыктокерцы у Менску; 3,5 і 1,5 года калёніі за камэнтары пра «справу Зельцара» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні ў Менску на Зыбіцкай пасьля песьні «Океана Ельзи»: «Спачатку зайшла санслужба, пасьля МНС, а потым — міліцыя» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выламалі жалезныя дзьверы». Зноў затрымалі горадзенскага рок-музыку Ігара Банцэра, яму пагражае крымінальная справа