«Усе людзі зьяўляюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасьці і правах. Правы і свабоды зьяўляюцца неад’емнымі і непарушнымі. Сямейны кодэкс Украіны вызначае, што сям’я зьяўляецца першаснай і асноўнай ячэйкай грамадзтва. Сям’я складаецца з асоб, якія супольна пражываюць, зьвязаныя супольным побытам, маюць узаемныя правы і абавязкі. Паводле Канстытуцыі Ўкраіны, шлюб грунтуецца на вольнай згодзе жанчыны і мужчыны (артыкул 51). Ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага стану Канстытуцыю Ўкраіны нельга зьмяняць (артыкул 157)», — патлумачыў Уладзімір Зяленскі.
У той жа час прэзыдэнт Украіны дадаў, што ўрад Украіны напрацаваў «варыянты рашэньняў аб легалізацыі зарэгістраванага цывільнага партнэрства ў межах працы ў сьцьвярджэньні і гарантаваньні правоў і свабод чалавека.
«Згодна з артыкулам 116 Канстытуцыі Ўкраіны, Кабінэт Міністраў Украіны ажыцьцяўляе захады для гарантаваньня правоў і свабод чалавека. Улічваючы гэта, я зьвярнуўся да прэм’ер-міністра Ўкраіны з просьбай разгледзець паднятае ў пэтыцыі пытаньне і паінфармаваць аб адпаведных выніках», — паведаміў Уладзімір Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швайцарцы падтрымалі легалізацыю аднаполых шлюбаўУкраінскія актывісты стварылі 3 чэрвеня пэтыцыю з заклікам да прэзыдэнта Ўкраіны легалізаваць аднаполыя шлюбы. Яна досыць хутка набрала 28 592 подпісаў пры неабходных 25 000.
Ва Ўкраіне, згодна з артыкулам 23-1 закону «Аб зваротах грамадзян», кожны грамадзянін мае права зьвярнуцца да прэзыдэнта, Вярхоўнай Рады, Кабінэту Міністраў і органа мясцовага самакіраваньня з электроннай пэтыцыяй праз афіцыйны сайт суб’екта ўлады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Осла каля гей-клюбу адбылася страляніна, ёсьць загінулыя. Гей-прайд у горадзе адмяніліПэтыцыі, адрасаваныя цэнтральным органам улады, павінны сабраць ня менш як 25 тысяч подпісаў цягам трох месяцаў з моманту іх публікацыі. У такім выпадку дакумэнт абавязаныя разгледзець і ўхваліць рашэньне, але неабавязкова падтрымаць. Калі пэтыцыя не набірае неабходнай колькасьці галасоў, яна разглядаецца ў агульным парадку, вызначаным законам.
Кожны орган улады абавязаны публічна адказаць на пэтыцыю, падтрыманую неабходнай колькасьцю грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія падае ў суд на Вугоршчыну і Польшчу за парушэньне правоў ЛГБТ