Найбольшая доля ў агульным аб’ёме шкоды, паводле дадзеных дасьледаваньня, — гэта пашкоджанае або разбуранае жыльлё — 129,9 тыс. жылых будынкаў. З іх 114,7 тыс. — гэта прыватныя дамы і 15,1 тыс. — шматкватэрныя. Міністэрства абароны Ўкраіны падае яшчэ вышэйшую лічбу — ня менш за 140 тыс. разбураных жылых памяшканьняў.
На другім месцы — сфэра інфраструктуры. Тут пашкоджаньні ацанілі ў 31,6 млрд даляраў. На трэцім — прамысловасьць, сума шкоды 8,8 млрд даляраў.
У цэлым, па дадзеных Кіеўскай школы эканомікі, з 24 лютага Расея пашкодзіла, разбурыла ці захапіла: 388 прадпрыемстваў; 43,7 тыс. адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі; 1991 краму; 511 адміністрацыйных будынкаў; 18 цывільных аэрапортаў; 105,2 тыс. легкавых аўтамабіляў; 764 дзіцячыя сады; 634 культурныя збудаваньні; 27 гандлёвых цэнтраў; 28 нафтабаз.
З 13 чэрвеня 2022 году агульная сума задакумэнтаваных страт вырасла на 12,8 млрд даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На канфэрэнцыі ў Люгана падтрымалі «плян Маршала» для Ўкраіны. Патрэбна 750 мільярдаў даляраў на паваеннае аднаўленьне