Судовае пасяджэньне ў «справе аб дзяржперавароце» скончылі раней праз кепскае самаадчуваньне Фядуты

Фігуранты справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады», зьлева направа: Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч, Юрась Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Рыгор Кастусёў

Сёньняшняе пасяджэньне ў «справе аб дзяржперавароце» завяршылася раней за належны час, бо Аляксандар Фядута хадайнічаў аб мэдычным аглядзе з прычыны дрэннага самаадчуваньня, піша «Наша ніва».

Фядуту дазволілі адказваць на пытаньні седзячы, але ён ад гэтага адмовіўся.

Судовы працэс працягнецца 3 жніўня. Аляксандар Фядута, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук прызналі віну, Рыгор Кастусёў не прызнаў і заявіў пра ціск падчас сьледзтва. Юры Зянковіч заявіў, што выкажа сваё стаўленьне да абвінавачаньня пасьля таго, як усе дадуць паказаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фядута падчас допыту на судзе «аб змове з мэтай захопу ўлады»: арганізатарам быў Шчыгельскі, сувыканаўцам — Зянковіч
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другі дзень суду «аб змове з мэтай захопу ўлады»: Кастусёў не прызнаў віны, Галубовіч і Краўчук — прызналі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Схуднеў, ходзіць дрэнна, бо падагра адолела». Жонка палітвязьня Аляксандра Фядуты расказала пра першы дзень суду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць Зянковіча, Кастусёва, Фядуту і іншых фігурантаў справы «аб змове з мэтай захопу ўлады». Працэс зрабілі адкрытым