Перад прызямленьнем Кітай закрываў для цывільных самалётаў паветраную прастору краіны ў кірунку Тайваньскага праліву. Агенцтва AFP са спасылкай на мясцовыя тэлеканалы паведамляла, што кітайскія зьнішчальнікі перасякалі Тайваньскі праліў.
Як толькі самалёт увайшоў у тайваньскую зону СПА, да пасадкі яго суправаджалі зьнішчальнікі тайваньскай арміі. Афіцыйна прыбыцьцё Пэлосі на Тайвань не анансавалася. Было толькі вядома, што яна ляціць з афіцыйнымі візытамі ў краіны Азіі.
Чакаецца, што ў сераду Пэлосі сустрэнецца з прэзыдэнтам Тайваню Цай Інвэнь і іншымі высокапастаўленымі заканадаўцамі. Таксама, як паведамляюць крыніцы агенцтва Reuters, Пэлосі плянуе сустрэцца з групай тайваньскіх актывістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ўсе абмяркоўваюць магчымы візыт сьпікера Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі на ТайваньКітайскі МЗС заявіў, што Пэкін расцэніць візыт як падрыў свайго сувэрэнітэту, і прыгразіў Вашынгтону сур’ёзнымі наступствамі. Напярэдадні пералёту амэрыканскай дэлегацыі пачаліся кітайскія ваенныя вучэньні побач з Тайванем, у тым ліку з адпрацоўкай дэсанта і стрэльбаў. У зоне канфлікту праведзены пуск гіпэргукавой крылатай ракеты. Агенцтва Reuters, спасылаючыся на неназваную крыніцу, паведаміла, што ў ноч на аўторак некалькі кітайскіх вайсковых самалётаў і баявых караблёў наблізіліся да сярэдняй лініі Тайваньскага праліву.
Напярэдадні ў кітайскіх сацсетках, якія кантралююцца дзяржавай, распаўсюджваліся заклікі зьбіць самалёт з дэлегацыяй.
На Тайвані існуюць як палітычныя плыні, якія прызнаюць адзінства з кантынэнтальным Кітаем пры розьніцы палітычных сыстэм, гэтак і рух за абвяшчэньне вострава асобнай сувэрэннай дзяржавай.
Улады Кітаю лічаць Тайвань сваёй тэрыторыяй і дэкляруюць намер узьяднацца зь ёю. ЗША не прызнаюць Тайвань незалежнай дзяржавай, як і большая частка краін ААН, але выступаюць рэзка супраць пагрозаў Кітаю сілай далучыць востраў.
Абнаўляецца
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці варта баяцца амэрыканска-кітайскай вайны за Тайвань? Тлумачым