Супраць яшчэ аднаго сябра АГП распачалі крымінальную справу

Сымбаль Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Праваабаронцам стала вядома, што пасля 15 сутак арышту на волю ня выйшаў 29-гадовы сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артур Смалякоў.

Як паведамляе «Вясна», яму інкрымінаваны арт. 342 КК («актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).

  • Учора стала вядома, што на кіраўніка Абʼяднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалая Казлова завялі крымінальную справу паводле артыкула аб грубым парушэньні парадку.
  • На момант затрыманьня Мікалай Казлоў знаходзіўся ў Нясьвіжы. Як паведаміла намесьніца старшыні АГП Ганна Красуліна, сілавікі затрымалі ня толькі Казлова, але і Аксану Аляксееву (лідэрку менскай арганізацыі АГП) ды Антаніну Кавалёву (юрыстку, праваабаронцу). Усе затрыманыя цяпер на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі завялі крымінальную справу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бязь зьменаў апазыцыю чакае маргіналізацыя і палітычная імпатэнцыя». Дыскусія аналітыкаў Вусава і Класкоўскага