Журналісту Анджэю Пачобуту, які ўжо 16 месяцаў за кратамі, падобна, падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай, паведаміла жонка палітвязьня Аксана Пачобут.
«Учора скончылася папярэдняе падаўжэньне варты для Анджэя Пачобута, але ён па-ранейшаму ў турме. Відавочна, мужу зноў падоўжылі варту. Увесь гэты час ён жыве ў 4 сьценах.
16 месяцаў!!! За гэты час наш сын перагнаў па росьце бабулю зь дзядулем. З сынам не дазволена перапіска, бо Андрэй зь ягонага нараджэньня мае зносіны зь ім на польскай мове. Ён піша скаргі, якія адміністрацыя нават не выпускае зь СІЗА.
У лістах піша, што не журыцца, чытае кнігі і гатовы да горшага разьвіцьця падзей. Перадае прывітаньне ўсім знаёмым і незнаёмым людзям і дзякуе ўсім, хто, нягледзячы ні на што, працягвае пісаць...» — паведаміла Аксана ў фэйсбуку.
Паводле афіцыйных зьвестак, сьледзтва ў дачыненьні да Анджэя Пачобута павінна было скончыцца 25 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Rzeczpospolita: Журналіста Андрэя Пачобута некаторы час трымалі ў «расстрэльным калідоры» на ВаладарцыЖурналіст Анджэй Пачобут, прадстаўнік незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі, быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 году. Беларускія ўлады абвінавачваюць яго ў «распальваньні нацыянальнай варожасьці» і «рэабілітацыі нацызму». Такія ж абвінавачаньні былі выстаўленыя яшчэ чатыром актывістам Саюзу палякаў, у тым ліку старшыні арганізацыі Анжаліцы Борыс. Усім ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Зь пяці абвінавачаных у «справе палякаў» сёньня за кратамі застаецца толькі Анджэй Пачобут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволенаму Анджэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны на польскай мовеПаэта Міколу Папеку перавялі з «хіміі» ў калёнію
Палітзьняволенаму паэту і пчаляру Мікалаю Папеку з Пружанаў, асуджанаму на два гады «хіміі» ў «карагоднай справе», у пачатку красавіка ўзмацнілі пакараньне — праваабаронцам стала вядома, што яго перавялі ў калёнію.
З 13 верасьня 2021 году Папека адбываў тэрмін у мазырскай ПУАТ № 21.
Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і чыніла супраць яго розныя правакацыі. На пачатку красавіка суд Мазырскага раёну пастанавіў замяніць Мікалаю «хімію» на 8,5 месяца калёніі, якія ён з чэрвеня адбывае ў магілёўскай калёніі № 15.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такія працэсы трэба праводзіць на стадыёне». У Берасьцi cудзяць яшчэ 12 фігурантаў «карагоднай справы»Палітвязьні Сяргей Красоўскі і Вольга Сыраватка выйшлі на волю
Палітзьняволеных Сяргея Красоўскага і Вольгу Сыраватку затрымалі па справе аб блякаваньні чыгуначных шляхоў і разьвешваньні пудзілаў з надпісамі «АМАП».
Судзьдзя Аляксандар Семянчук асудзіў іх на два гады зьняволеньня.
Пасьля адбыцьця пакараньня палітвязьні выйшлі на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 5 траўня: пракурор патрабуе да 5 год калёніі за пудзілы і падпальванье шынаў у Берасьці