Падчас апошняга апытаньня Chatham House 804 беларускіх гараджан запыталі пра стаўленьне да абортаў, роўнасьць паміж мужчынамі ды жанчынамі, пра дыскрымінацыю паводле сэксуальнай арыентацыі.
У апытаньні беларускае грамадзтва падзяляецца на пяць сэгмэнтаў: дэмакратычнае ядро, спачувальныя, маўклівыя, аўтарытарныя і «база Лукашэнкі».
Асноўныя вынікі
- 63% беларусаў лічаць, што аборты маюць быць легальнымі. Так лічаць 80% прыхільнікаў саюзу Беларусі з ЭЗ і толькі 53% прыхільнікаў саюзу з РФ.
- Амаль 70% жанчын бачаць праблему хатняга гвалту актуальнай, пры гэтым сярод мужчын такой жа думкі трымаюцца толькі 41%.
- 60% апытаных гараджан лічаць актуальнай праблему разьмеркаваньня хатніх абавязкаў, а менавіта тое, што жанчыны выконваюць большасьць хатняй працы.
- Палова апытаных не разглядае дыскрымінацыю жанчын на рынку працы як актуальную праблему. Больш за ўсё так лічаць прыхільнікі рэжыму (71%).
- 38% жанчын лічаць праблематычным нізкае прадстаўніцтва жанчын ва ўрадзе. Колькасьць мужчын з такой жа думкай не дасягае адной пятай.
- Толькі 25% беларусаў бачаць дыскрымінацыю паводле сэксуальнай арыентацыі актуальнай праблемай. Так лічыць большасьць прыхільнікаў саюзу з ЭЗ (52%).
Чытайце падрабязьней у артыкуле Лесі Руднік, дасьледчыцы Цэнтру новых ідэй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ахрысьціць і пахаваць. Да чаго прывяла забарона абортаў у Польшчы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзяржава дала зялёнае сьвятло на рэпрадуктыўны ціск». Дыскусія пра забарону абортаў