У Курапатах зноў апаганілі мэмарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму

2016 год. Усталяваньне крыжа Вацлаву Ластолўскаму. Архіўнае фота.

У тэлеграм-канале Historyja зьявіліся фота, зь якіх вынікае, што помнік беларускаму гісторыку, палітыку і грамадзкаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах, зноў апаганены надпісамі, піша Наша Ніва.

Гэта ўжо далёка ня першы выпадак такога абыходжаньня з усталяванымі людзьмі помнікамі і памятнымі знакамі ў Курапатах.

Мэмарыяльны крыж Вацлаву Ластоўскаму зрабілі ў 2016 годзе мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр Юрась Камандзірчык. Гэта шасьціканцовы эўфрасіньеўскі крыж з дубу, аздоблены алейнай размалёўкай, разьбой і лакам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як ахоўваюць лаву Клінтана і помнік менскаму гарадавому. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Знойдзеныя пашпарты старэйшай дачкі Вацлава Ластоўскага. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Курапатах паўстане крыж Вацлаву Ластоўскаму